Наверх
Слоним
переменная облачность
18 °C
Зельва
переменная облачность
18 °C
Волковыск
переменная облачность
18 °C
Мосты
облачно с прояснениями
18 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
18 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
17 °C
EUR 2.5196
USD 3.9967
RUB(100) 2.8382
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Слоніме прайшло яшчэ адно судовае паседжанне па справе выдаўца рэкламнай газеты

15 февраля 2018 11:37
Поделиться:
У Слонімскім раённым судзе 14 лютага працягнулі разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні выдаўца рэкламнай газеты "РэкламаСіці" са Слоніма Уладзіміра Качаргі ў несанкцыянаваным доступе да камп`ютарнай інфармацыі "Газеты Слонімскай" і прыватнага выдавецкага прадпрыемства "БенефітМедыя" з Гродна.

 

Працэс працягнуўся допытам прадпрымальніка з Іўя Дзмітрыя Ільясевіча, які расказаў, як яму патэлефанаваў са Слоніма прадстаўнік газеты «РэкламаСіці» і прапанаваў размясціць рэкламу ў сваім выданні. Як патлумачыў Ільясевіч, такая прапанова яго вельмі здзівіла, бо пра размяшчэнне той рэкламы пра шліфоўку падлогі ён вёў тэлефонныя перамовы і камп`ютарную перапіску толькі са сваёй сястрой з «БенефітМедыя» Эмай Александровіч.

«Падчас тэлефоннай размовы з Уладзімірам я пагадзіўся, каб яны даслалі мне камерцыйную прапанову на размяшчэнне рэкламы ў іх выданні. Потым я патэлефанаваў у Гродна Эме Александровіч і сказаў, што ў іх там хіба завяліся шасцёркі, якія зліваюць канкурэнтам камерцыйную інфармацыю. Эма папрасіла пераслаць ёй тую камерцыйную прапанову з «РэкламаСіці», што я і зрабіў. Вось і ўсё», — расказаў у судзе Дзмітрый Ільясевіч. Падсудны спрабаваў задаваць сведку пытанні, аднак нічога новага ў адказах на іх Ільясевіча не прагучала.

Як мы ўжо пісалі раней, менавіта гэтая гісторыя падштурхнула кіраўніцтва «БенефітМедыя» праманіторыць сваю службовую камп`ютарную перапіску, а потым звярнуцца да праваахоўнікаў з заявай аб несанкцыянаваным доступе да іх электронных паштавікоў.

У гэты ж дзень суддзя зачытала паказанні яшчэ аднаго сведкі па справе былога намесніка галоўнага рэдактара газеты «Мой раён», якую выдае ПРУП «БенефітМедыя», Андрэя Кур`яна. Потым былі агучаны пісьмовыя матэрыялы справы, задаволены хадайніцтвы бакоў аб далучэнні да справы новых дакументаў, і на гэтым судовае следства скончылася.

Адвакат падсуднага і дзяржаўны абвінаваўца папрасілі ў суддзі час для падрыхтоўкі сваіх выступаў. Наступнае судовае паседжанне па гэтай справе прызначана на 20 лютага.

Нагадаем, Уладзімір Качарга абвінавачваецца па ч. 2 арт. 349 Несанкцыянаваны доступ да камп`ютарнай інфармацыі з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці, па ч.1 арт. 351 Наўмысныя знішчэнне, блакаванне, прывядзенне ў непрыдатны стан камп`ютарнай інфармацыі або праграм і па арт. 352 КК РБ Неправамернае завалоданне камп`ютарнай інфармацыяй, несанкцыянаванае капіраванне або іншае неправамернае завалоданне інфармацыяй, якая захоўваецца ў камп`ютарнай сістэме.

Наш канал в Telegram