Наверх
Слоним
небольшой дождь
3 °C
Зельва
небольшой дождь
3 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
2 °C
Мосты
небольшой дождь
2 °C
Дятлово
небольшой дождь
2 °C
Барановичи
небольшой дождь
2 °C
EUR 2.3479
USD 2.1154
RUB(100) 3.3195
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Аўталаўка чэкаў не дае

17 февраля 2018 11:54
Поделиться:
Два месяцы таму ў аўтамагазіне, які абслугоўвае вёскі Галынка, Цельмукі, Баяры і іншыя, што ў Мастоўскім раёне, сапсаваўся касавы апарат

Фота ілюстрацыйнае


Згодна з правіламі гандлю, у такім выпадку людзям выдаюць на рукі спецыяльныя квіткі. Квіткі не выдавалі, нават у выпадку патрабавання. Чаму такую ці іншую суму брала з пакупніка прадавец, невядома. Гэта занепакоіла пакупнікоў. Занепакоіла іх і тое, што вагі стаялі так, што не было бачна табло, дзе высвечваецца вага і сума аплаты.

З гэтай нагоды людзі звярнуліся да старшыні Мастоўскага сельсавета Людмілы Рагацэвіч. Слуга народа адказала народу прыкладна так: «Усё законна». Пасля гэтага людзі выйшлі на карэспандэнта «ГС» з просьбаю дапамагчы ў вырашэнні гэтага пытання.

Першы тэлефонны званок быў старшыні сельсавета. Людміла Генрыхаўна аўтарытэтна распавядала пра правілы гандлю, якіх яна, з гутаркі было бачна, не ведае. На запыт пакупнікоў на выданне па патрабаванні квіткоў на пакупкі адказу не знайшлося, але дух чынавенства спрацаваў, і карэспандэнт «ГС» пачуў такі адказ: «Будуць выпраўляцца». Гэта азначала, што па ўзнятым пытанні была гутарка з кіраўніцтвам райспажыўгандлю альбо будзе пазней.

Наступным быў Сяргей Пяцэвіч, старшыня Мастоўскага райспажыўгандлю. На пачатку гутаркі склалася ўражанне, што Сяргей Тадэвушавіч нават і не ведае, што другі месяц запар у аўтамагазіне адсутнічае касавы апарат. Але даволі актыўна па тэлефоне распачаў навучаць аўтара гэтых радкоў правілам гандлю. На запыт, на якой падставе пакупнікам не выдаюць адпаведны дакумент, у сваю чаргу запытаў: «А хто канкрэтна прасіў?» Звычайны тактычны ход чыноўніка — запытай прозвішча, і чалавек забаіцца. Аднак пралічыўся. Яму было агучана некалькі прозвішчаў. Тады Пяцэвіч успомніў, што касавы апарат здадзены ў рамонт і, магчыма, рамонту не падлягае. Аднак неўзабаве ў райспажыўгандлі адбудзецца замена касавых апаратаў на новыя. Кошт іх такі, што калі імі забяспечыць выязны гандаль, то ён стане нявыгадным.

Пасля гутаркі з Сяргеем Пяцэвічам стала зразумела, што Людміла Рагацэвіч па гэтым пытанні не мела з ім ніякіх стасункаў.

Падчас расследавання высветлілася яшчэ адна акаліч­насць. Прадаўцы аўтамагазіна на працягу месяца выручкай мо­гуць распараджацца як заўгодна. Незалежна ад таго, ёсць у аўталаўцы касавы апарат ці няма, прадаўцы здаюць у касу прадпрыемства суму, якую палічаць неабходнай. Канчатковыя вынікі падводзяцца ў канцы месяца. Гэты эпізод пакуль можна пакінуць без каментару.
У мінулы панядзелак, 5 лютага, аўталаўка зноў прыехала ў вёскі. Новы прадавец, які, заўважыўшы тых, чые прозвішчы агучыў начальнік, гучна сказала, што яны (прадаўцы) усё робяць для іх (людзей), але сярод вяскоўцаў ёсць такія няўдзячныя…

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание