Наверх
Слоним
пасмурно
3 °C
Зельва
пасмурно
3 °C
Волковыск
пасмурно
3 °C
Мосты
пасмурно
4 °C
Дятлово
пасмурно
4 °C
Барановичи
пасмурно
2 °C
EUR 2.3481
USD 2.1091
RUB(100) 3.3365
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Яшчэ адзін манументальны твор земляка

17 февраля 2018 12:32
Поделиться:
З ідэяй устаноўкі помніка герою вызвольнага паўстання 1793 года Тадэвушу Касцюшку на яго радзіме ў былым фальварку Мерачоўшчына выступіў грамадскі дзеяч Глеб Лабадзенка.

Быў абвешчаны збор сродкаў на выраб помніка. Ідэю падтрымалі 685 чалавек. Іх імёны будуць пазначаны на адмысловай шыльдзе. Скульптарам выступіў наш зямляк, ураджэнец вёскі Мікелеўшчына Генік Лойка. Скульптура была адліта ва ўкраінскім Харкаве.

Улічваючы мастацкую вартасць твора і значнасць для краіны, Міністэрства культуры прызнала скульптуру культурнай каштоўнасцю і накіравала ў Мытны камітэт адпаведны ліст. Мытны камітэт, у сваю чаргу, адмовіўся браць плату за яго дастаўку ў Беларусь.

Помнік Тадэвушу Касцюшку работы Геніка Лойкі

Мытныя плацяжы маглі скласці поўны кошт помніка — больш як 22 тысячы рублёў.

Адкрыць помнік Тадэвушу Касцюшку збіраюцца ў першыя выходныя сакавіка.
Генік Лойка з`яўляецца аўтарам бюста Францішка Скарыны, які ўстаноўлены ў Кішынёве (Малдова), аднак яго адкрыццё адбудзецца толькі ў 2019 годзе. Прычыны такой адтэрміноўкі Міністэрства культуры Беларусі не ўдакладняе.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание