Наверх
Слоним
пасмурно
1 °C
Зельва
пасмурно
1 °C
Волковыск
небольшая облачность
-1 °C
Мосты
небольшая облачность
-0 °C
Дятлово
небольшая облачность
-0 °C
Барановичи
переменная облачность
0 °C
EUR 2.3388
USD 2.1134
RUB(100) 3.323
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Паэтка родам са Слоніма расказвае, як адсвяткаваць 100 гадоў аднаўлення беларускай дзяржаўнасці

18 февраля 2018 11:31
Поделиться:
Зусім хутка будзе святкавацца 100 гадоў аднаўлення беларускай дзяржаўнасці, то бок абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (беларусы страцілі сваю дзяржаўнасць у 1795 годзе пры трэцім падзеле Рэчы Паспалітай).

Даша Бялькевіч

Даша Бялькевіч

Па ўсёй краіне і асабліва ў Мінску плануюцца разнастайныя імпрэзы культурніцкага характару, прымеркаваныя да гэтай даты. Актыўны ўдзел у падрыхтаванні да святаў бярэ і таленавітая паэтка, былы сябра культурніцкай пляцоўкі «Арт Сядзіба» Даша Бялькевіч, якая родам са Слоніма. Маладая паэтка адказала нам на некаторыя пытанні, датычныя гэтай гістарычнай падзеі.

— Чаму трэба святкаваць 100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі?

— Па сутнасці, падпісанне трэцяй Устаўной граматы і абвяшчэнне БНР з`яўляецца першым афіцыйным прызнаннем беларускай дзяржаўнасці. Таксама можна ўмоўна лічыць гэтую дату адлікам незалежнасці Беларусі, бо пасля быў СССР, але БССР усё ж такі існавала. Гэтая дата — такая ж гістарычная дата, як 500-годдзе кніга­друкавання, напрыклад. І такая ж важная. Юбілей кнігадрукавання святкавалі па ўсёй краіне на дзяржаўным узроўні: праводзілі лекцыі, канцэрты, літаратурныя чытанні, па ўсіх гарадах развешаны плакаты з выявай Скарыны. Чаму б гэтак жа не адзначыць 100-годдзе БНР?

— Некаторыя суадносяць святкаванне 100-годдзя БНР з дзейнасцю апазіцыянераў. Ці так гэта?

— Не зусім. Апазіцыя, канешне, рыхтуе нейкую частку святкавання, але тое, чым займаецца працоўная група #БНР100, ніяк не звязана з апазіцыйнай дзейнасцю. Мы проста хочам зрабіць свята, зацікавіць беларусаў сваёй гісторыяй, каб жыхары нашай краіны памяталі яе. Бо не ведаць гісторыю — гэта забыць, хто мы ёсць. Таму ніякіх заклікаў на мітынгі ці пратэсты не бу­дзе і блізка. Будуць публічныя лекцыі ад гісторыкаў, спецыяльныя святочныя прапановы ад кафэ, бараў, крам, канцэрты, паэтычныя чытанні і шмат іншых розных актыўнасцяў. Бу­дзе менавіта свята!

— Даша, раскажы, калі ласка, падрабязней пра святочную праграму, якая рыхтуецца ў межах кампаніі #БНР100.

— Акрамя пералічаных вышэй актыўнасцяў, плануюцца розныя флэшмобы, пачынаючы ад сацсеткавых (у свята ёсць свой хэштэг #БНР100) да афлайнавых: ускладанне кветак на могілках выбітных дзеячаў таго часу, малітва за Беларусь у цэрквах, касцёлах і іншых храмах — 25 сакавіка якраз выпадае на нядзелю, яшчэ будуць тэматычныя выставы і грандыёзны канцэрт. Пакуль не хачу раскрываць карты, хто будзе выступаць на ім, таму што яшчэ вядуцца перамовы. Але гэта будуць лепшыя беларускія музыкі, паверце. Падрабязную праграму можна знайсці ў інтэрнэце, увёўшы ў пошукавік «БНР 100 — Агульнанацыянальная кампанія». Таксама можна далучыцца да арганізацыі — не толькі паў­дзельнічаць у кампаніі, але і падтрымаць яе на краўдфандынгавай платформе talaka.by — грашыма ці з дапамогай сваіх уласных навыкаў.

— Будзе штосьці право­дзіцца ў рэгіёнах ці гэта толькі мінскае святкаванне?

— Так, усе тыя ж самыя фарматы будуць, па магчымасці, увасобленыя і ў іншых гарадах краіны з дапамогай мясцовых культурніцкіх арганізатараў. Увогуле, будзе інтэрактыўная мапа, на якой будуць пазначаны ўсе варыянты актыўнасцяў для многіх гарадоў. Таму кожны чалавек, дзе б ён ні быў, зможа знайсці, як адсвяткаваць гэтую падзею, ці знайсці бліжэйшы горад, дзе можна святкаваць.

Фота аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание