Наверх
Слоним
пасмурно
9 °C
Зельва
пасмурно
9 °C
Волковыск
пасмурно
9 °C
Мосты
пасмурно
9 °C
Дятлово
пасмурно
9 °C
Барановичи
пасмурно
9 °C
EUR 3.0029
USD 2.5399
RUB(100) 3.3212
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Педагог са Слонімскага раёна: «Жыццё ідзе, як у коле, за працай»

18 февраля 2018 11:32
Поделиться:
Якім для Вас быў мінулы тыдзень? Што Вас усхвалявала, абрадавала ці засмуціла за гэты час? — пыталіся мы ў нашых чытачоў.

Фота з архіва «ГС»

Вольга Скіруха з Сянькоўшчыны Слонімскага раёна, педагог, 40 гадоў: «Жыццё ідзе, як у коле, за працай»

— Ведаеце, не хапае часу на ўсё, не паспяваю ўсюды. Працую ў школе педагогам, то жыццё ідзе, як у коле, за працай. Праўда, газету чытаю ад пачатку да канца. Асабліва падабаюцца гісторыі Леанарды Юргілевіч, — адзначыла Вольга Валянцінаўна.

Дзмітрый Малочка з Казлоўшчыны Дзятлаўскага раёна, загадчык гаспадаркі гарадской бальніцы, 63 гады: «Не прыпомню, каб раней хто з нашых былых галоўных дактароў атрымліваў такія ўзнагароды…»

— Мінулы тыдзень быў нармальным, працоўным. Я працую загадчыкам гаспадаркі ў бальніцы ў Казлоўшчыне. Парадавала мяне апошнім часам, што галоўны доктар нашай бальніцы Марына Сцяпанаўна Максімовіч атрымала кубак за першае месца ў вобласці па паказчыках сярод медычных устаноў. Я не прыпомню, каб раней хто з нашых былых галоўных дактароў атрымліваў такія ўзнагароды, а Марына Сцяпанаўна працуе ў Казлоўшчыне толькі два з паловай гады, а ўжо такі поспех. Радуе і тое, што наш галоўны доктар — кандыдат у дэпутаты абласнога Савета на гэтых выбарах. Яна вартая быць дэпутатам.

Што да мяне самога, то я вельмі задаволены, што яшчэ жыве мая мама. Маме 90 гадоў, на гэтыя выхадныя я яе праведваў, нармальна пачуваецца, і гэта таксама радуе, — прызнаўся Дзмітрый Аляксандравіч.

Васіль Салейка са Слоніма, пенсіянер, 82 гады: «Трымаем з жонкай тры козачкі, кормім, доім і малако п`ем»

— Усё нармальна апошнім часам. Жыву паціху. Я ўжо даўно на пенсіі. Працаваў шафёрам аўтобуса на Вышках, а як выйшаў на пенсію, то завялі з жонкай коз, каб было чым займацца. Цяпер трымаем тры козачкі, кормім, доім і малако п`ем, — расказаў Васіль Лук`янавіч.

Наш канал в Telegram