Наверх
Слоним
ясно
0 °C
Зельва
ясно
0 °C
Волковыск
ясно
1 °C
Мосты
ясно
1 °C
Дятлово
ясно
1 °C
Барановичи
ясно
-0 °C
EUR 2.7943
USD 2.5846
RUB(100) 3.3569
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Больш за 4 тысячы слонімцаў чакаюць паляпшэння жыллёвых умоў

20 февраля 2018 16:13
Поделиться:
У Слонімскім раёне з 2014 года было пабудавана 1 247 кватэр.

Ідзе будоўля ў мікрараёне Паўднёвы Захад, 2014 год. Фота slonimby.com

У Слоніме на чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў на 1 студзеня 2018 года стаялі 4 052 чалавекі. Для параўнання: у 2014 годзе патрэбу ў паляпшэнні жылля мелі 4 308 чалавек. Такія дадзеныя прыводзяцца на сайце Слонімскага райвыканкама. 

Пачынаючы ад 2014 года ў Слонімскім раёне ў эксплуатацыю было здадзена 1 247 кватэр. Агульная іх плошча склала 118,8 тыс. кв. м.

Найбольшая доля жылля, якое было здадзена ў эксплуатацыю, прыходзілася на шматкватэрныя жылыя дамы. Аднак у апошнія гады структура пабудаванага жылля змянілася. Людзі сталі будаваць больш індывідуальных жылых дамоў. Так, у 2014 годзе суадносіны шматкватэрных дамоў да індывідуальных склалі 52% да 48%, у 2016 годзе адпаведна 35% і 65%, у 2017-м — 38% і 62% ад агульнага ўводу.

Тэмпы росту будаўніча-мантажных прац у супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года былі такія: за 2014 год — 123,3%, за 2015 год — 50,2%, за 2016 год — 188,4%, за 2017 год — 68,6%.

Зніжэнне аб`ёму будаўніча-мантажных прац у 2015 годзе адбылося ў сувязі з тым, што ў 2014 годзе ў раёне быў выкананы вялікі аб`ём прац па падрыхтоўцы Слоніма да святкавання абласных «Дажынак». У 2016 годзе вялося будаўніцтва суда, рэканструкцыя трапезнай у Жыровічах і свінакомплексу «Белдан» у вёсцы Шыганы.

Untitled dashboard
Infogram

Інфаграфіка аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание