Наверх
Слоним
ясно
7 °C
Зельва
ясно
7 °C
Волковыск
ясно
7 °C
Мосты
ясно
7 °C
Дятлово
ясно
7 °C
Барановичи
ясно
7 °C
EUR 3.0365
USD 2.5755
RUB(100) 3.4258
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Дзве гісторыі, як маладзёны прыйшлі да беларускай мовы

21 февраля 2018 17:26
Поделиться:
21 лютага па ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы

Усе мы ведаем, якая цяжкая сітуацыя склалася з беларускай мовай на Беларусі. І калі ў Мінску хапае асяродкаў, дзе моладзь вольна размаўляе па-беларуску, то ў правінцыі маладзёнам з гэтым значна цяжэй. Але ж такая моладзь ёсць, да прыкладу, і ў Слоніме. Карэспандэнт «ГС» паразмаўляў з двума маладзёнамі (хлопцам і дзяўчынай) наконт іх пазицыі размаўляць па-беларуску.

Святлана, 19 гадоў, студэнтка Слонімскага медыцынскага каледжа

— Cвятлана, што для цябе ёсць родная мова?

 — Родная мова для мяне — гэта перш за ўсё мае карані, бо я родам з Навагрудчыны, месца, дзе калісьці паўстала магутнае Вялікае княства Літоўскае. Там жа, на Навагрудчыне, я з дзяцінства ў родных месцах чула жывую беларускую гаворку.

— Дзе ты размаўляеш па-беларуску?

— Калі прыязджаю дадому ў мястэчка Любча, там размаўляю амаль выключна па-беларуску. У Слоніме, па сутнасці рускамоўным горадзе, я размаўляю па-расейску з-за знешніх фактараў, у тым ліку і тых, што ў каледжы ўсе прадметы выкладаюцца па-расейску.

— Ці шмат у цябе знаёмых, хто гаворыць на мове?

— Не вельмі… Увогуле,  я не магу даць тлумачэнне, чаму абсалютная большасць беларусаў не размаўляе на сваёй мове, калі шчыра.

— Якія твае ўлюблёныя беларускія музыкі, кнігі?

— З музыкі адзначу Naviband і Ляпіса. З літаратуры вельмі люблю Быкава, Брыля, Рублеўскую.

Ілля, 14 год, школьнік

— Ілля, як даўно ты гаворыш па-беларуску?

— Каля года. Хаця я думаю каб поўнасцю перайсці на беларускую мову, пачаць думаць на ёй, на мой погляд, трэба прыкладна 10 гадоў.

— Як сталася, што ты перайшоў на мову? Якія былі перадумовы?

— Адразу я захапляўся гісторыяй, асабліва Другой Сусветнай вайной. А потым калісьці спытаў у таты, а ці была ў нас, беларусаў, свая імперыя. Тата адказаў, што ў нас было Вялікае княства Літоўскае. Потым я пачаў захапляцца гісторыяй ВКЛ, і так сталася, што пачаў пераходзіць на беларускую мову. Памятаю, напрыканцы 2016 года я вырашыў, што трэба пераходзіць на беларускую мову. Бо мне ж казалі дагэтуль: «Ты ж такі беларускі патрыёт, чаму не размаўляеш па-беларуску?»

— А тыя людзі, што табе такое казалі, самі размаўляюць па-беларуску?

— Не, толькі разумеюць беларускую мову.

— Як аднесліся да твайго пераходу на мову твае родныя, аднакласнікі?

— Бацька аднёсся станоўча. Мама ў прынцыпе таксама, але яны абодва размаўляюць па-расейску. У школе адразу канешне казалі «говори по-нормальному», ну цяпер збольшага звыкліся. Хоць бывалі выпадкі, што мне казалі: «Беларуская мова памрэ». Бывала, што спявалі мне назло гімн Расеі, а адзін аднакласнік аднойчы заспяваў «Союз нерушимый…». Я лічу, што нашым продкам за гэта вельмі балюча.

— Ты захапляешся гісторыя Беларусі. Якія гістарычныя асобы найбольш паўплывалі на твой пераход на беларускую мову?

— Якуб Ясінскі, Кастусь Каліноўскі і Браніслаў Тарашкевіч. Гэта тыя людзі, якія ў прамым сэнсе аддалі сваё жыццё за нашу мову, за Беларусь.

Фота аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание