Наверх
Слоним
weather
0
Зельва
weather
0
Волковыск
weather
0
Мосты
weather
0
Дятлово
weather
0
Барановичи
weather
0
EUR 2.349
USD 2.0884
RUB(100) 3.2751
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

У Слоніме выбралі супердзядулю

21 февраля 2018 18:01
1215
Поделиться:
Ганаровае званне атрымаў Уладзімір Лабко.

Удзел у конкурсе «Супердзядуля-2018» прымалі чатыры адважныя слонімцы — Аляксандр Валчан, Уладзімір Лабко, Васіль Конеў, Валянцін Ляшкевіч. Варта адзначыць, што ўсе яны пенсіянеры і ім ужо за 75 гадоў.

Спаборніцтва праходзіла ў рамках пасяджэння клуба старэйшага пакалення «Надзея» ў сераду, 21 лютага, у Слонімскім цэнтры культуры і адпачынку.

Творчасць канкурсантаў, эрудыцыю, умелыя рукі, слых і многае другое ацэньвала журы.

Да конкурсу мужчыны рыхтаваліся загадзя. Кожны ўдзельнік прынёс з сабой экспанат для выставы — граматы, малюнкі, фотаздымкі, кнігі, выразкі з газет, дзе пра іх напісана. Падрыхтавалі яны і дамашняе заданне ў выглядзе прэзентацыі і канцэртнага нумара.

80-гадовы Аляксандр Валчан паведаміў, што ён захапляецца спортам, музыкай. У дзядулі ўжо 14 унукаў. На юбілей яны яму падаравалі веласіпед, на якім ён з задавальненнем катаецца. Мужчына прадэманстраваў журы, як ён можа катацца на роліках пад музыку французскага вальсу.

Былы вайсковец, маёр у адстаўцы Валянцін Ляшкевіч пра сябе і сваё жыццё, распавёў у вершы і прадставіў у фотаздымках.

Здаецца, гэта было ўчора,

Як я хацеў стаць дырыжорам.

Мой лёс лічыў, што шлях адзіны —

Ісці мне толькі ў медыцыну,

І я таксама так лічыў,

Працяглы час людзей лячыў.

Ды з большым годам усё болей,

Я працаваць хацеў у школе.

Таму змяніў жыцця дарогу,

Стаў, як вядома, педагогам — так пачаў сваю прэзентацыю і пра сябе расказаў пераможца конкурсу Уладзімір Лабко. Ён таксама расказаў, што малюе і піша вершы.

85-гадовы Васіль Конеў у сваёй прэзентацыі паведаміў, што 50 гадоў ён займаецца самадзейнасцю, і прадэманстраваў гэта ў песні.

Васіль Конеў

Якія толькі выпрабаванні не чакалі «супердзядуляў» — яны чысцілі бульбу на хуткасць і якасць, малявалі на паветраным шарыку партрэт каханай жанчыны, адказвалі на пытанні і ўгадвалі мелодыю песень. У кожнага з іх была і група падтрымкі, якая распавядала пра канкурсантаў.

Журы падвяло вынікі. У намінацыі «Самы гумарны дзядуля» перамог Аляксандр Валчан, у намінацыі «Самы спартыўны» — Валянцін Ляшкевіч, Васіль Конеў стаў пераможцам у намінацыі «Самы сапраўдны палкоўнік».

 Валянцін Ляшкевіч

Валянцін Ляшкевіч

Галоўнае званне — «Супердзядуля-2018» — прызначылі Уладзіміру Лабко.

Уладзімір Лабко

Уладзімір Лабко

Для ўсіх удзельнікаў гучалі апладысменты, ім былі ўручаны падарункі.

Фота аўтара

Наш канал в Telegram
Прислать свою новость
Читайте также
‡агрузка...
Обратите внимание