Наверх
Слоним
небольшой дождь
3 °C
Зельва
небольшой дождь
3 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
2 °C
Мосты
небольшой дождь
2 °C
Дятлово
небольшой дождь
2 °C
Барановичи
небольшой дождь
2 °C
EUR 2.3479
USD 2.1154
RUB(100) 3.3195
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Як мастаўляне прадстаўлялі Беларусь у свеце, ці Пагулянкі за дзяржаўны кошт

21 февраля 2018 16:43
Поделиться:
Дэлегацыя Мастоўскага райвыканкама ў складзе намесніка старшыні Дзмітрыя Паўлавіча Булака, дырэктара прадпрыемства бытавога абслугоўвання Сяргея Тадэвушавіча Пацэвіча ды кіроўцы райвыканкама Яўгена Шарупіча правяла шэраг працоўных сустрэч у Эстоніі з прадстаўнікамі органаў кіравання і бізнесу. Было гэта з 21 да 24 сакавіка 2016 года. Мінуў пэўны час. І што мы, падаткаплацельшчыкі, з гэтага маем?

Уводзіны ў тэму

Андрус Блок — мэр горада Ракке ў сучаснай Эстоніі. У гады існавання СССР ён праходзіў тэрміновую вайсковую службу ў Мастах. Пазнаёміўся з тутэйшаю дзяўчынаю, ажаніўся. Штогод сям`я Блок наведвае Масты. Стаўшы мэрам Ракке, Блок узаконіў адносіны з Мастамі на ўзроўні гарадоў-пабрацімаў. З гэтай нагоды Андрус Блок запрасіў кіраўніцтва Мастоўскага раёна наведаць Эстонію.

Друкуем вытрымкі са справаздачы, якая друкавалася на сайце мастоўскай раённай газеты.

Шлях да Эстоніі займеў 12 гадзін. У 15.00 па беларускім часе ў г. Пярну дэлегацыю сустрэў Андрус Блок. Далей было наведванне фірмы Parnu Laht, якая займаецца ловам і перапрацоўкай марской рыбы, а таксама вырошчвае судака і акуня. Адбылася гутарка з дырэктарам фірмы і экскурсія па прадпрыемстве. Члены дэлегацыі палічылі, што патэнцыйным партнёрам гэтай фірмы можа быць таварыства «Камчацкая рыба».

Даведка. АТ «Камчацкая рыба» мае юрыдычны адрас у вёсцы Нёман, на той час была ў стадыі станаўлення. Яе профіль — перапрацоўка камчацкага ласося, і ён ніяк не стасуецца з дзейнасцю эстонскай фірмы па статутных нормах.

Эстонская рыба

Па раскладзе паездкі бачна, што госці хутка засвоілі дзейнасць вышэйзгаданай фірмы і прэзентавалі Мастоўшчыну. На гэта ім спатрэбіліся крыху болей за гадзіну часу. Ужо ў 17.00 дэлегацыя была ў мястэчку Коэру і сустрэлася з уладальнікам фірмы Natural Ltd. Фірма спецыялізуецца на выпуску тэраснай дошкі, перапрацоўцы абразных піламатэрыялаў. Зноў жа мастоўская дэлегацыя палічыла, што партнёрам можа быць ААТ «Мастоўдрэў» ды «Беларуская лясная кампанія».

Даведка. ААТ «Мастоўдрэў», як сведчаць праспектныя матэрыялы, абразных матэрыялаў у збыце не мае. 

Тэмпы прадстаўлення Мастоўшчыны, Гарадзеншчыны і Беларусі паскараюцца. Ужо ў 18 гадзін адбылася сустрэча з фермерам Hans. Буйны вытворца збожжа ў Эстоніі, пад пасевы задзейнічана 4 тысячы га. Акрамя таго, яшчэ разводзіць фарэль. Адразу было абмеркавана пытанне інвестыцый у РБ шляхам пакупкі стратных прадпрыемстваў (сельгаспрадпрыемства «Мастаўчанка»). Hans, як чалавек культурны, тактоўна паабяцаў падумаць на гэтым пытаннем.    

Ужо ў 19 гадзін адбылася сустрэча ў Ракке з Андрусам Блокам. Абмеркавана пытанне аб удзеле ансамбля «Ярыца» ў святкаванні дня воласці ды звязаныя з тым фінансавыя пытанні. Эстонцы бралі на сябе выдаткі па пражыванні і харчаванні, а мастаўляне — аплаты праезду артыстаў. Была дасягнута дамоўленасць аб прапрацоўцы пытання адпачынку дзяцей 12-14 гадоў у летні час на працягу 10 дзён. Ракке ўзяў на сябе абавязкі фінансавання харчавання і пражывання. Мастаўляне — дастаўку дзяцей і суправаджаючых.

Даведка. Ансамбль «Ярыца» паспяхова выступіў у святкаванні дня воласці. Інфармацыі пра аздараўленне мастоўскіх дзетак у Эстоніі не паступала.

На тым пошукі партнёраў мастоўскай дэлегацыі сярод эстаў у першы дзень не скончыліся. Пасля адбылася сустрэча з дырэктарам фірмы REINPAUL Rein Moldre. Фірма выпрацоўвае звычайную шчапу, якая пастаўляецца для цепластанцый. Тут госці палічылі, што партнёрамі фірмы могуць быць «Мастоўдрэў», Мастоўскі філіял «Гроднааблпаліва» ды «БТК Усход». Вядома, што першыя два прадпрыемствы шчапы не вырабляюць, а «БТК Усход» — сумеснае польска-беларускае прадпрыемства гэтым займаецца, але ўся шчапа паступае ў Польшчу.

Другі дзень працы мастаўлян быў больш азнаямляльны. Адбылася сустрэча з адміністрацыяй Ракке. Наведванне мясцовай гімназіі. Пабачылі класы, сталовую, спартзал. Затым у вёсцы Рагаверэ на сядзібе Моргана Хамербека прайшла сустрэча з мясцовымі фермерамі. 

Потым была мэрыя Ракверы, абмен думкамі, экскурсія па мэрыі. Мастаўлянам паказалі энергазберагаючыя тэхналогіі будынка мэрыі і іншае.

Гандлёвы цэнтр у гэтым горадзе мастаўляне параўналі з нашым «Еўрааптам», але адзначылі, што кошты вышэйшыя.

Дзень 23 сакавіка быў прысвечаны Таліну. Напачатку член эстонскага парламента Einar Vallbaum  арганізаваў сустрэчу са сталічнымі прадпрымальнікамі. Бізнесмены праявілі зацікаўленасць у супольнай працы, але, як сведчыць справаздача, у іх выклікала заклапочанасць афармленне віз.

Наступная сустрэча з членам гандлёва-прамысловай палаты Эстоніі Teet Jarvet расставіла ўсе кропкі над «і». Чалавек справы адразу выказаў зацікаўленасць у прадукцыі вытворцаў Гарадзеншчыны: ваўкавыскі «Беллакт», «БіякомТэхналогіі», «Лакафарба», завод «Оптык» г. Ліда, шклозавод «Нёман» і іншыя. Але ўся праблема ў тым, што абмеркаванне тых кантрактаў трэба праводзіць на англійскай мове, як павінны быць сайты на той мове ды прэзентацыйныя матэрыялы. Мастаўляне сведчаць, што калі тое пытанне будзе вырашана, то Эстонія дапаможа нам пастаўляць беларускія тавары ў скандынаўскія краіны, нават на афрыканскі кантынент, у Танзанію, хіба што шчапу.

Чыноўнікі дома ў Мастах

Пасля сустрэчы ў Генеральным консульстве РБ у Эстоніі дэлегацыя мастаўлян вярнулася дамоў.

Ніхто з эстонскіх прадпрымальнікаў на прапановы мастаўлян за гэты час не адгукнуўся.

Даведка. На сённяшні дзень Дзмітрый Булак прызначаны антыкрызісным дырэктарам сельгаспрадпрыемства «Мастаўчанка».

Фота з сайта http://www.mosty-zara.by/ru/news/delegaciya-mostovskogo-rajona-posetila-respubliku-estoniya.html


Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание