Наверх
Слоним
ясно
11 °C
Зельва
ясно
11 °C
Волковыск
ясно
11 °C
Мосты
ясно
11 °C
Дятлово
ясно
11 °C
Барановичи
ясно
10 °C
EUR 2.8971
USD 2.4629
RUB(100) 3.3368
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Слонімскае прадпрыемства выратавала ружанскую фабрыку ад банкруцтва

22 февраля 2018 10:44
Поделиться:
Ружанская мэблевая фабрыка з нядаўняга часу ўзнавіла паўнавартасную працу.

На слонімскай мэблевай фабрыцы. Фота БЕЛТА

Пра гэта згадаў старшыня канцэрну «Беллеспаперапрам» Юрый Назараў падчас выніковага пасяджэння савета канцэрну, паведамляе прэс-служба.

Маёмасць Ружанскай мэблевай фабрыкі, фінансава-эканамічнае становішча якой было нездавальняючым, набыла кампанія «Слоніммэбля» ў 2017 годзе. Састарэлае абсталяванне і адсутнасць крыніц для абнаўлення вытворчасці вялі фабрыку да банкруцтва.

Прыход інвестара стаў для фабрыкі пачаткам новага жыцця. На прадпрыемстве было праведзена тэхнічнае пераабсталяванне, распачаты выпуск новых відаў і мадэляў мэблі.

На Ружанскай мэблевай фабрыцы. Фота biaroza.1reg.by

Пры гэтым працаўнікі фабрыкі, а іх больш за 100 чалавек, засталіся працаваць на сваіх месцах.

Як адзначаў генеральны дырэктар ААТ «Слоніммэбля» і патэнцыйны дэпутат у мясцовыя Саветы Уладзімір Маркушэўскі падчас сустрэчы з выбаршчыкамі, людзі на Ружанскай фабрыцы атрымліваюць нармальны заробак. Таксама, па словах кіраўніка, ААТ «Слоніммэбля» ўзяло на баланс фабрыку гасцінічнай мэблі ў Слоніме, дзе будзе наладжаны выпуск мяккай мэблі.  

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание