Наверх
Слоним
пасмурно
9 °C
Зельва
пасмурно
9 °C
Волковыск
пасмурно
9 °C
Мосты
пасмурно
9 °C
Дятлово
пасмурно
9 °C
Барановичи
пасмурно
9 °C
EUR 3.0029
USD 2.5399
RUB(100) 3.3212
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Сланімчанка: «Найбольш мяне хвалюе несправядлівасць чыноўнікаў»

24 февраля 2018 10:23
Поделиться:
Якім для Вас быў мінулы тыдзень? Што Вас усхвалявала, абрадавала, ці засмуціла за гэты час? — пыталіся мы ў нашых чытачоў.

Уладзімір Восіпаў са Слоніма, пенсіянер, 75 гадоў: «Часта езджу ў госці да сваякоў у Казахстан і Германію»

— У мяне ўсё нармальна. Жыццё мяне задавальняе як апошнім часам, так і наогул. Як стаў свабодным чалавекам, выйшаў на пенсію, то часта езджу да сваякоў у Казахстан і Германію. Так атрымалася, што многія мае сваякі жывуць за межамі Беларусі. А мяне ў Слонім перацягнула мая жонка Ніна Мікалаеўна, з якой калісьці пазнаёміўся на цаліне ў Казахстане. Яна родам са Слоніма, вось і прыехалі жыць на яе радзіму. Сам я нарадзіўся ў Сібіры, але продкі мае былі родам з Магілёўскай губерні. Так што карані ў мяне ўсё адно беларускія. Дый слонімцам сябе даўно адчуваю. Падабаецца, што вы ў «Газеце Слонімскай» пішаце пра рэальнае жыццё, падаяце навіны аб`ектыўна, не абмінаючы праблемы, — выказаўся Уладзімір Уладзіміравіч.

Ніна Ляўкевіч са Слоніма, пенсіянерка, 63 гады: «Унуку служыцца добра»

— У мяне ўсё нармальна. Жыццё праходзіць як звычайна, нічога новага за апошні час не здарылася. Дачка толькі на мінулыя выхадныя ездзіла ў Мінск на сустрэчу да ўнука-салдата. Унук служыць у войсках МУС. Дачка казала, што ўнуку служыць добра. А болей, сапраўды, ніякіх навінаў у мяне няма. Люблю пачытаць вашу газету, прачытваю ўсё. Найбольш падабаюцца апавяданні Леанарды Юргілевіч, — прызналася Ніна Пятроўна.

Алена Марціноўская са Слоніма, пенсіянерка, 64 гады: «Найбольш мяне хвалюе несправядлівасць чыноўнікаў у адносінах да простых людзей»

— Найбольш мяне апошнім часам хвалюе несправядлівасць чыноўнікаў у адносінах да простых людзей. Ужо шэсць гадоў мінула, як нам няўдала адрамантавалі дах у доме на вуліцы Пушкіна, 71Б. І колькі мы ні пісалі калектыўных зваротаў ва ўсе інстанцыі, уключна з Адміністрацыяй прэзідэнта, і вы пра гэта пісалі ў газеце, а нічога ад гэтага не змянілася — дах так і не адрамантавалі нармальна. Летась пасля апошняга візіту дэлегацыі з Адміністрацыі прэзідэнта прыязджаў да нас Таргонскі, паглядзеў, паабяцаў, што ліквідуюць недаробкі, але дасюль нічога не зроблена. Я ўжо столькі здароўя страціла з-за гэтага даху, стукаючыся ва ўсе інстанцыі шэсць гадоў, што з бальніцы не вылажу. Вось толькі 14 лютага выпісалася, — паскардзілася Алена Уладзіміраўна.

Наш канал в Telegram