Наверх
Слоним
небольшой дождь
5 °C
Зельва
небольшой дождь
5 °C
Волковыск
небольшой дождь
6 °C
Мосты
небольшой дождь
6 °C
Дятлово
небольшой дождь
6 °C
Барановичи
небольшой дождь
4 °C
EUR 2.4065
USD 2.2246
RUB(100) 3.4189
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Строгая вымова дырэктару водаканала і +8 — чым жыла Слонімшчына 20 гадоў таму

24 февраля 2018 10:59
Поделиться:
«ГС» зрабіла агляд падзей, якія адбываліся ў гэты тыдзень 20 гадоў таму — з 20 да 26 лютага 1998 года — і трапілі на старонкі нашага выдання.

Слонім, 2005 год, фота Сяргея Плыткевіча

Строгай вымовай і пазбаўленнем надбаўкі да акладу паплаціўся дырэктар Слонімскага водаканала Васіль Шкодаў 20 гадоў таму. Да таго ж Васіля Васільевіча не рэкамендавалі на вылучэнне ў кіраўнічыя органы ААТ «Слонімскі водаканал» — такое рашэнне было прынята па выніках праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці водаканала. Былі ўскрыты выпадкі нерацыянальнага выкарыстання грашовых сродкаў і грубыя парушэнні выкарыстання банкаўскіх крэдытаў, павышэння сабекошту паслуг па водаправодзе і каналізацыі, недаатрыманне даходаў, парушэнні пры выдзяленні службовых кватэр і шмат чаго іншага.

Слонім, а менавіта калгас «Кастрычнік, дзе ўжо 10 гадоў будаваўся цагляны завод, наведаў віцэ-прэм`ер Генадзь Навіцкі. Не дапамагло і гэта. І праз 30 гадоў той цагляны завод не пабудаваўся.

Праз два дзясяткі гадоў традыцыі святкавання Дня абаронцаў у Слоніме застаюцца нязменныя — мітынг, святочны канцэрт, выстава ваенных строяў Міхаіла Харчанкі… Хіба што раней яшчэ быў салют.

Добры ўчынак здзейсніў жыхар Энкі трэцякласнік Дзіма Ананка — выцягнуў з палонкі свайго аднакласніку Дзяніса, які праваліўся пад лёд. (Мы, дарэчы, спрабавалі адшукаць Дзіму праз сацсеткі і распытаць яго пра той учынак, але ў росшуках хлопца, на жаль, нам не пашанцавала.)

А вось надвор`е тады было куды больш цяплейшае, проста веснавое — да +8! (А мы ўсё скардзімся на глабальнае пацяпленне…)

 Наркаманаў у Слоніме ў 1998 годзе налічвалася ні многа ні мала 48 чалавек. Для параўнання: напрыканцы 2017 года на ўліку ў псіханеўралагічным аддзяленні іх было 27. Вядома, іх век не доўгі.

Цікавы быў час раней. Паланэз Агінскага гралі нават… крышталёвыя бакалы пры чоканні.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание