Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
1 °C
Зельва
облачно с прояснениями
1 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
1 °C
Мосты
облачно с прояснениями
2 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
2 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
1 °C
EUR 2.3858
USD 2.203
RUB(100) 3.4542
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

12 — 25 лютага у гісторыі Слонімшчыны

25 февраля 2018 10:51
Поделиться:

На фотаздымку будаўнікі разбіраюць рэшткі будоўлі крытага рынку ў Слоніме 

13 лютага 1806 года ў Слоніме нарадзіўся Юліян Корсак, паэт і перакладчык, сябар Адама Міцкевіча. Памёр у 1855 годзе.
14 лютага 1956 года ў Кастровічах нарадзіўся беларускі пісьменнік і драматург Уладзімір Ягоўдзік. Лаўрэат Літаратурнай прэміі Янкі Маўра.
17 лютага 1797 года быў зацверджаны ўказ расійскага імператара Паўла І аб ліквідацыі Слонімскай губерні, якая разам з Віленскай утварыла Літоўскую губерню.

24 лютага 1927 года на Слонімшчыне нарадзілася Надзея Дземідовіч, удзельніца беларускага адраджэнцкага руху. З восенi 1941-га вучылася ў Слонiмскай беларускай гiмназіi, дзе ўступіла ў Саюз Беларускай Моладзі. Пасля вайны была асуджаная на 25 гадоў. Пакаранне адбывала ў Чэлябінску. Удзельніца Кенгірскага паўстання. Вызваленая як цяжкахворая ў 1956 годзе.

25 лютага 1909 года ў Слоніме нарадзіўся беларускі паэт Сяргей Дарожны (Сяргей Міхайлавіч Серада). Яго бацька быў адным з паплечнікаў Булак-Булаховіча, што плямінаю лягло на Дарожнага падчас яго жыцця ў БССР. Скончыў БДУ, працаваў у некалькіх рэспубліканскіх газетах. Але ў 1936 годзе быў арыштаваны і асуджаны на восем гадоў. Яго абвінавацілі ў падрыхтоўцы замаху на першага сакратара ЦК КПБ(б)Б М. Гікалу, пра якога ён збіраўся напісаць кнігу. Накіраваны на будаўніцтва горада Камсамольска-на-Амуры, дзе і загінуў у 1943 годзе. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание