Слоним
weather
7
Зельва
weather
7
Волковыск
weather
7
Мосты
weather
7
Дятлово
weather
7
Барановичи
weather
7
EUR 2.46
USD 2.1177
RUB(100) 3.2257
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 305 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 206,58 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 34 руб.
Базовая величина: 24,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10,5%

Магазін «Верас» — лядоўня для цёплага хлеба і прадаўцоў

27 февраля 2018 14:33
472
Поделиться:
Кіраўніцтва Мастоўскага райспажыўгандлю (старшыня Сяргей Пяцэвіч) тры месяцы таму назад палічыла, што гандлёвая плошча крамы "Верас" вялікая і таму палову яе можна здаць у арэнду.

Цяперашні ўваход у краму «Верас» у Мастах

Для гэтага ў адной палове будынка, якая знаходзіцца з галоўнага ўваходу, распачалі рамонт. Тавар і абсталяванне часова перанеслі ў тую частку, якая потым будзе здавацца ў арэнду. Зараз уваход у яе (былы запасны) размешчаны побач з уваходам на склад. Патрапіць туды можа толькі дасведчаны чалавек. Аднак справа не ў тым. Ацяпленне ў другой палове залы недастатковае, тэмпература там нізкая.

На мінулым тыдні тэмпература на вуліцы ўпала, то ў памяшканні яна не падымаецца болей за 10 градусаў.  Загадчыца крамы і прадавец, каб не замерзнуць, апранаюцца, як цыбуліны. Пры гэтым працоўны дзень ва ўмовах, якія не адпавядаюць заканадаўству, працягваецца адзінаццаць гадзін. Прадавачка ўвесь гэты час на нагах і не мае часу на абед, паколькі раскладам працы ён не прадугледжаны. Прафсаюз райспажыўгандлю на такія парушэнні заканадаўства закрывае вочы. А вось план па продажы неабходна даваць. Пакупнікоў жа паменшала з-за таго, што «Верас» стаў падобным на прыватную лаўку ў базарны марозны дзень: холад і тавар не свежы. Раней там у вызначаны час прыходзілі пакупнікі бліжэйшых дамоў, каб набыць вырабы мастоўскай пякарні, якія сюды завозілі два разы на дзень. Выпечка заўжды была цёплай. Цяпер яна за паўгадзіны стыне, і таму яе не купляюць.

Яскрава пра сітуацыю з «Верасам» выказаўся адзін пакупнік: «У хляве майго бацькі, дзе ён трымаў скаціну, было значна цяплей».

Тым часам калектыў крамы мужна пераносіць пакуты, якія на іх долю паслала кіраўніцтва Мастоўскага райспажыўгандлю, і мае вялікую надзею неўзабаве займець прыстойныя ўмовы працы і вярнуць пакупніка.

Фота аўтара

Scroll Up