Наверх
Слоним
пасмурно
2 °C
Зельва
пасмурно
2 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
2 °C
Мосты
пасмурно
2 °C
Дятлово
пасмурно
2 °C
Барановичи
пасмурно
2 °C
EUR 2.3858
USD 2.203
RUB(100) 3.4542
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

У Слоніме выдавец рэкламнай газеты чакае прысуду

27 февраля 2018 9:31
Поделиться:
На мінулым тыдні працягнуліся судовыя слуханні па справе выдаўца рэкламнай газеты Уладзіміра Качаргі, які раней працаваў тэхнічным рэдактарам у "Газеце Слонімскай".

«Віна даказана ў поўным аб`ёме», — заявіла дзяржаўны абвінаваўца падчас свайго выступу ў судзе. Працэс працягнуўся выступамі бакоў і завяршыўся апошнім словам падсуднага.

Па ўсіх пунктах абвінавачвання

Нагадаем, Уладзімір Качарга абвінавачваецца па ч. 2 арт. 349 «Несанкцыянаваны доступ да камп`ютарнай інфармацыі з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці», па ч. 1 арт. 351 «Наўмысныя знішчэнне, блакаванне, прывядзенне ў непрыдатны стан камп`ютарнай інфармацыі або праграм» і па арт. 352 КК РБ «Неправамернае завалоданне камп`ютарнай інфармацыяй, несанкцыянаванае капіраванне або іншае неправамернае завалоданне інфармацыяй, якая захоўваецца ў камп`ютарнай сістэме». Пацярпелымі па гэтай справе праходзяць «Газета Слонімская» і прыватнае выдавецкае прадпрыемства з Гродна «БенефітМедыя».

Па ўсіх пунктах абвінавачвання пракурор прасіла ў сукупнасці пакараць Качаргу адным годам і шасцю месяцамі пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на адзін год, аштрафаваць яго на 100 базавых велічынь, прызначыць 100 гадзін грамадска-карысных работ тэрмінам на паўгода і канфіскаваць прадметы здзяйснення злачынства — два ноўтбукі і мабільны тэлефон.

Адвакат пагадзілася толькі з адным артыкулам абвінавачвання

Адвакат падсуднага даводзіла, што па ч. 2 арт. 349 КК РБ — «Несанкцыянаваны доступ да камп`ютарнай інфармацыі з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці» яе падабаронны не вінаваты, як і па ч. 1 арт. 351 КК РБ — «Наўмысныя знішчэнне, блакаванне, прывядзенне ў непрыдатны стан камп`ютарнай інфармацыі або праграм». Адвакат прасіла суд па гэтых абвінавачваннях Качаргу апраўдаць.

Паводле абаронцы, сведчанне Ільясевіча, на якім будуецца асноўнае абвінавачванне Качаргі, у матэрыялах справы з`явілася не выпадкова. Пасля двух праверак праваахоўнікамі справа закрывалася, бо страты заяўляльніка складалі не больш за 40 базавых адзінак, а гэта цягне толькі на адміністрацыйную справу. Аднак па настойлівай просьбе кіраўніцтва «БенефітМедыя» праверка зноў узнаўлялася, і сваяк супрацоўніцы «БеніфітМедыя» Ільясевіч даў паказанні, што Качарга прапанаваў яму размясціць у сваёй газеце «РэкламаСіці» яго аб`яву, якая яшчэ нідзе не друкавалася і пра якую ніхто не ведаў, акрамя яго самога і супрацоўніцы «БенефітМедыя» Александровіч. «Тут праглядаецца відавочная змова, завязаная на сваяцкіх сувязях», — сказала ў судзе адвакат і прасіла апраўдаць яе падабароннага па гэтым абвінавачванні.  

Па арт. 352 КК РБ «Неправамернае завалоданне камп`ютарнай інфармацыяй, несанкцыянаванае капіраванне або іншае неправамернае завалоданне інфармацыяй, якая захоўваецца ў камп`ютарнай сістэме» абаронца пагадзіліся з наяўнасцю складу злачынства ў дзеяннях яе падабароннага.

Пры вынясенні пакарання адвакат прасіла суд улічыць, што яе падабаронны

ўпершыню прыцягваецца да крымінальнай адказнасці, віну сваю часткова прызнае і раскайваецца ў здзейсненым злачынстве. Таксама абаронца звярнула ўвагу суда на той факт, што падсудны апякуецца хворай жонкай, інвалідам другой групы, і сваёй хворай маці, якой ужо 74 гады і якая чакае чаргі на аперацыю.

Яшчэ адвакат прасіла не накладаць вялікі штраф на падсуднага, паколькі ў яго ёсць абавязальніцтвы перад банкам па крэдытах і вялікі штраф ляжа цяжарам на яго сям`ю.  

«Маёй карыслівай зацікаўленасці ў гэтым не было»

У апошнім слове Уладзімір Качарга спачатку раскаяўся ў зроблены. А потым працягнуў: «Я здзяйсняў несанкцыянаваны доступ да паштовых скрыняў «БенефітМедыя», але асабістай маёй карыслівай зацікаўленасці ў гэтым не было. Матывамі маімі было пацвердзіць мае здагадкі пра завышаныя тыражы газеты «Мой раён». Гэта ніяк не апраўдвае мае злачынныя дзеянні… Але здагадкі свае я пацвердзіў… Што да сведчанняў Ільясевіча, то я не выключаю той варыянт, што ён першы патэлефанаваў мне, а я потым у адказ ператэлефанаваў яму.

Што да групы «Мой раён» УКантакце, то я яе зарэгістраваў яшчэ за чатыры дні да таго, як пачаліся мае працоўныя адносіны з «БенефітМедыя» і, адпаведна,  не мог забраць у «БенефітМедыя» тое, што ім не належыць. Мэтай блакіроўкі гэтай групы з майго боку было не знішчэнне інфармацыі, а жаданне падштурхнуць «БенефітМедыя» нешта падобнае стварыць. Што яны потым і зрабілі.

Што датычыцца майго скачвання пісьмаў з паштавіка начальніка рэкламнай службы «Газеты Слонімскай», то тут у справе зафіксавана толькі адна дата — 15 лютага 2017 года. Скачаныя мной тады лісты ўжо паўгода былі не актуальныя. Спробаў скачаць актуальную інфармацыю ў матэрыялах справы не зафіксавана. Канечне, гэта не апраўдвае мае злачынныя дзеянні. Але я прашу суд аб літасці», — сказаў падсудны і дадаў, што ён мусіць клапаціцца пра жонку, інваліда з дзяцінства, і хворую маці, якім без яго дапамогі не абысціся. Падсудны таксама прасіў вярнуць канфіскаваныя ноўтбукі, бо яны належаць яго жонцы і неабходныя ёй для працы.

Суддзя паведаміла, што абвесціць прысуд па гэтай справе раніцай 1 сакавіка.

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание