Наверх
Слоним
ясно
2 °C
Зельва
ясно
2 °C
Волковыск
переменная облачность
2 °C
Мосты
небольшая облачность
2 °C
Дятлово
небольшая облачность
2 °C
Барановичи
ясно
1 °C
EUR 2.4512
USD 3.8229
RUB(100) 2.9142
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Гісторык Васіль Герасімчык запрашае слонімцаў на сустрэчу ў музей

28 февраля 2018 9:19
Поделиться:
У Слонімскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі імя І.Стаброўскага 6 сакавіка ў 15.00 адбудзецца прэзентацыя кнігі "Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда". Аўтар кнігі — наш зямляк Васіль Герасімчык, які запрашае слонімцаў на сустрэчу ў музей.

 

Да ведама

Імя Кастуся Каліноўскага (1838-1864) добра вядомае беларусам і даўно стала легендарным. Каліноўскаму прысвечаны шматлікія навуковыя і мастацкія творы, але даследчыкі працягваюць рабіць цікавыя адкрыцці, знаходзячы невядомыя раней дакументы і ўспаміны. Кніга «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда» створана на аснове матэрыялаў з архіваў і бібліятэк Літвы, Беларусі, Расіі і дазваляе зірнуць на асобу правадыра паўстання 1863-1864 гадоў не толькі як на лідара і ідэолага нацыянальна-вызваленчага руху на беларуска-літоўскіх землях, але і пазнаёміцца з працэсам фармавання яго поглядаў.

На прэзентацыі кнігі вы даведаецеся, хто ж такі Канстанцін Каліноўскі, як ён жыў, за што змагаўся і самаахвярна памёр ды дзе цяпер знаходзяцца яго парэшткі. Гаворка будзе весціся і пра тое, якое значэнне мае лідар паўстання 1863-1864 гадоў у гісторыі Беларусі.

Падчас прэзентацыі вы таксама пазнаёміцеся са шматлікімі фактамі жыцця Каліноўскага, якія раней былі невядомыя.

Кніга «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда» — першая біяграфія Каліноўскага за апошнія 30 гадоў.

Васіль Герасімчык па адукацыі гісторык. Нарадзіўся ў вёсцы Васілевічы. Скончыў з адзнакай універсітэты ў Гродне, Маскве і Торуні. Сфера навуковых зацікаўленасцяў — паўстанне 1863-1864 гадоў і асоба Канстанціна Каліноўскага. Таксама займаецца краязнаўствам.

Наш канал в Telegram