Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
-2 °C
Зельва
облачно с прояснениями
-2 °C
Волковыск
ясно
-2 °C
Мосты
небольшая облачность
-1 °C
Дятлово
небольшая облачность
-1 °C
Барановичи
пасмурно
-2 °C
EUR 2.8371
USD 2.5754
RUB(100) 3.3121
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Людзі і сабакі: у Востраве на Слонімшчыне бадзяжная сука крадзе ў людзей свойскую птушку

28 февраля 2018 17:18
Поделиться:
У мінулую нядзелю, 25 лютага, у вёсцы Вострава Слонімскага раёна давялося паназіраць за зграяй бадзяжныхых сабак. Яшчэ раней землякі распавялі, што ў вёсцы аднекуль з`явілася бадзяжнаяая сука, якая ашчанілася і жыве ў пустой Баўтрамеевай хаце.

— Я і сёння яе бачыў у сябе за агародам. Не баіцца людзей. Спакойна ходзіць. Курыцу схопіць — і ўцякае. Бярэ не толькі курэй, качак таксама, гусей, каго зловіць. У яе малыя ёсць, вось і шчыруе. Ужо шмат каму нарабіла шкоды. А самі людзі яе не зловяць. І застрэліць няма каму, бо паляўнічых у нас не засталося, дый нельга страляць у межах населенага пункта, — расказваў вясковец Сяргей у нядзелю каля аўтобуснага прыпынку.

Сука-маці

Тым часам гераіня апавядання і вораг мясцовых хатніх гаспадарак з іншымі сваімі бадзяжнымі суродзічамі ўжо патрапіла ў фотааб`ектыў аўтара гэтых радкоў. Сабакі былі занятыя сабой. Бегалі побач з людзьмі, не звяртаючы на нас ніякай увагі.

Апошні раз падобную сабачую кампанію ў Востраве брыгада па адлове бадзяжных жывёл Слонімскай ЖКГ накрыла ў снежні мінулага года. Тады камунальнікі ўсыпілі шэсць бадзяжных сабак. Мясцоваму сельсавету гэтае мерапрыемства, па словах старшыні Міжэвіцкага сельскага выканкама Таісы Жыткевіч, каштавала 300 рублёў.

Выходзяць з весніц Востраўскай бібліятэкі

— Мы ўжо адзін раз заказвалі машыну ў ЖКГ, каб вырашыць праблему з гэтай сучкай, яшчэ перад выбарамі. Камунальнікі прыязджалі, разам з ветэрынарам з фермы шукалі, але не знайшлі тады яе. За выклік прыйшлося заплаціць 148 рублёў. Сабакі адчуваюць небяспеку і хаваюцца. Цяпер зноў жанчыны з Вострава скардзіліся, што сука гэтая крадзе птушку. Праблема нам вядомая. Я тэлефанавала ў ЖКГ і заказала машыну. Заказ прынялі. Чакаем, калі прыедуць, — расказала ў тэлефоннай размове з карэспандэнтам «ГС» Таіса Андрэеўна.

Пабеглі ў вёску

 — І колькі патрэбна чакаць?    

— Сказалі, што прыедуць у парадку чаргі. Цяпер зіма, холад. Цяжка выжываць выкінутым людзьмі жывёлам, лезуць у куратнікі, робяць шкоду. Таму заказаў на адлоў у гэтай брыгады хапае.

— Таіса Андрэеўна, а як аплачваецца такая работа камунальнікаў? У мінулым годзе,  кажаце, заплацілі за выклік 300 рублёў, а сёлета за апошні выклік — 148.

— Мы плацім за выклік — гэта дарога, кіламетраж  — і за галаву кожнага сабакі. Апошні раз не знайшлі ніводнага сабакі. Таму заплацілі толькі за выклік, — патлумачыла кіраўнік сельскага выканкама і дадала, што праблему бадзяжных жывёл ствараюць самі людзі: — Людзі вывозяць сваіх сабак і катоў і проста выкідаюць на вуліцу, калі тыя становяцца непатрэбнымі. Не звяртаюцца да таго ж ветэрынара, каб усыпіць, бо за гэта грошы патрэбна плаціць, — канстатавала Таіса Жыткевіч.

І тут з ёй цяжка не пагадзіцца.

Фота аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание