Наверх
Слоним
ясно
8 °C
Зельва
ясно
8 °C
Волковыск
ясно
7 °C
Мосты
ясно
7 °C
Дятлово
ясно
7 °C
Барановичи
ясно
8 °C
EUR 2.7943
USD 2.5846
RUB(100) 3.3569
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Слонімскі раён па заробках займае 37-е месца ў краіне

28 февраля 2018 17:39
Поделиться:
Сярод 118 раёнаў краіны Слонімскі раён па студзеньскіх заробках заняў 37-е месца.

 

Намінальны налічаны заробак жыхароў Слонімскага раёна ў студзені, паводле Белстата, склаў 679,4 рубля. У параўнанні са снежнем ён паменшыўся, як і ва ўсіх, без выключэння, раёнах краіны (мінус склаў 79 рублёў).

У пераводзе на даляры па курсе Нацбанка слонімцы ў студзені атрымалі каля $350.

Сярэдні заробак па Гродзенскай вобласці за студзень — 729,6 рубля.

Намінальная налічаная зарплата слонімцаў да сярэднеабласнога ўзроўню склала 93,1%, і ў рэйтынгу па заробках сярод 17 раёнаў вобласці Слонімскі раён падняўся адразу на 6-е месца з 9-га, апярэдзіўшы нават Лідскі раён.

Лідарам па заробках у вобласці ў студзені стаў Астравецкі раён — 792,9 рубля, яму саступіў месца Гродзенскі раён, у якім зарплаты ўпалі па краіне найбольш — на 246 рублёў і склалі 751,5 рубля. На трэцім месцы — Смаргонскі раён з 692,7 рубля.

Сярод 118 раёнаў краіны Слонімскі раён па заробках цяпер займае 37-е месца. У ліпені 2016 года слонімцы былі на 33-й пазіцыі. 

А самым багатым раёнам краіны, паводле Белстата, з`яўляецца Салігорскі раён, дзе заробкі за студзень склалі 1 423,5 руб.

Заробкі слонімцаў у 2017 годзе
Infogram

Інфаграфіка і фота аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание