Наверх
Слоним
пасмурно
3 °C
Зельва
пасмурно
3 °C
Волковыск
пасмурно
3 °C
Мосты
пасмурно
3 °C
Дятлово
пасмурно
3 °C
Барановичи
пасмурно
2 °C
EUR 2.3436
USD 2.1143
RUB(100) 3.3269
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Улады прапанавалі кампраміс на Дзень Волі — моладзь згадзілася, Статкевіч па-за гульнёй

1 марта 2018 12:09
Поделиться:
Мінгарвыканкам прапанаваў аргкамітэту па святкаванні 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі змяніць планы на 25 сакавіка: замест ранейшай заяўкі на шэсце, мітынг і канцэрт падаць заяўку толькі на мітынг і канцэрт без шэсця.

Фота з Дня Волі-2016

Позна ўвечары 26 лютага сябры аргкамітэту па святкаванні юбілею БНР, у які ўваходзяць палітыкі, актывісты, блогеры, мастакі, пісьменнікі, сустрэліся, каб абмеркаваць сітуацыю. Больш маладая частка аргкамітэту — Павал Белавус, Антон Матолька і іншыя — згадзіліся з прапановай уладаў, іншая, на чале з Міколам Статкевічам, выказалася супраць правядзення акцыі без шэсця.

Сітуацыя вырашылася 28 лютага, калі аргкамітэт падаў новую заяўку, дзе просяць дазволіць правядзенне мітынгу і канцэрту каля Опернага тэатра Беларусі 25 сакавіка з 15:30 да 20:00.

Вось што пасля сустрэчы на сваіх старонках у сацсетках напісаў заснавальнік Symbal.by і «Арт-сядзібы» Павал Белавус:

«Сёння адбылася сустрэча ў Мінгарвыканкаме наконт святкавання 25 сакавіка, на якой быў і я.

Вось топ-10 рашэнняў#БНР100:

1. На першую заяўку з шэсцем і мерапрыемствам на плошчы Свабоды была атрыманая адмова. Фота дакумента ёсць у інтэрнэце.

2. Прадстаўнікі Мінгарвыканкама прапанавалі падаць новую заяўку ад юрыдычных асобаў з мерапрыемствам ля Опернага тэатру ў фармаце мітынгу і святочнага канцэрта.

3. Да таго ж Мінгарвыканкамам прапанавана за кошт горада забяспечыць арганізацыйныя патрэбы: ахова, медыкі, біятуалеты, гукаўзмацняльнае абсталяванне. Прапанавана ўсталяванне шыльды на Валадарскага, 9 і памятнага знака ў гонар братоў Луцкевічаў у скверы Янкі Купалы.

4. Прадстаўнікі аргкамітэта вырашылі падаць новую заяўку і сёння падалі ад 5 палітычных партый, грамадскіх аб`яднанняў і ўстаноў. У ёй гаворыцца аб правядзенні 25 сакавіка з 13.00 да 19.00 святочных мерапрыемстваў ля Опернага тэатру з выстаўленнем сцэны, шырокай культурнай праграмай, з арганізацыяй выязнога гандлю і пунктаў харчавання. Таксама пададзеныя ў новай заяўцы прапановы па ўсталёўцы памятных знакаў.

5. Гэтая заяўка пададзеная сёння ад 5 арганізацый у Мінгарвыканкам, і прадстаўнікі горада паабяцалі цягам 5 дзён даць на яе станоўчы адказ, пасля якога пачнецца падрыхтоўка да мерапрыемства.

6. Асобна пададзеная яшчэ адна заяўка, у якой заяўнікі просяць разгледзець магчымасць атрымання дазволу на арганізаванае шэсце ў Мінску 25 сакавіка з 12.30 да 13.00 удзельнікаў заяўленага мерапрыемства ад помніка Янкі Купалы да месца правядзення асноўнага мерапрыемства на плошчы Парыжскай Камуны ля Опернага тэатру. Пазітыўнае рашэнне Мінгарвыканкама па гэтым пункце дазволіла б у гэты дзень правесці ўсе мерапрыемствы ў фармаце свята і не дапусціць развіцця падзей па непрадказальным сцэнары.

7. Таксама Мінгарвыканкам паведаміў, што 100% будзе арганізаваны праход праз турнікеты, без гэтага на мерапрыемства не пагодзіцца міліцыя, ды і горад не зацікаўлены ў надзвычайных выпадках у межах масавага мерапрыемства.

8. Прадстаўнікі Мінгарвыканкама паведамілі, што на дазволеным мерапрыемстве не будзе забараняцца выкарыстанне нацыянальнай сімволікі. Можа быць абмежаванне толькі для банераў і расцяжак, якія нясуць інфармацыю, не датычную да свята.

9. Мы верым, што Мінгарвыканкам выканае свае абяцанні і дасць нам афіцыйны дазвол на наступным тыдні (аўторак-серада). Таму пачынаем падрыхтоўку асноўнага мерапрыемства. Прымаем вашыя парады, рэкамендацыі, прапановы на скрынку artsiadziba@gmail.com. Таксама просім падтрымаць краўд-кампанію, усе сабраныя сродкі пойдуць на арганізацыю дазволеных мерапрыемстваў:

talaka.org/bnr100

10. Ужо папярэдне дамоўлена з тэлеканалам «Белсат», што ён будзе весці прафесійную прамую трансляцыю святочнага мерапрыемства і пасля зробіць тэлеверсію.

Давайце разам зробім усё, каб святкаванне 100-годдзя БНР прайшло мірна, яскрава, якасна, масава і пазітыўна.

Жыве Беларусь!

Таксама зазначым, што сярод тых, хто падаваў заяўку, не было многіх палітыкаў, у прыватнасці Міколы Статкевіча. 28 лютага ў інтэрв`ю nn.by ён заявіў: «Я разумею маладых людзей, якія выраслі пры гэтай уладзе, якія прывыклі, што Лукашэнка існуе ад іх нараджэння. Яны прыстасоўваюцца да сістэмы…»

Карэспандэнт gs.by звязаўся з адным з заяўнікаў святочнага мерапрыемства, кіраўніком «Арт-сядзібы» Алесем Снегам. Ён паясніў сітуацыю наконт святочнага канцэрта на Дзень Волі:

— У Мінскім гарвыканкаме працоўнай групе, якая рыхтуе мерапрыемства да Дня Волі, далі зразумець, што вышэйшыя органы, у тым ліку Адміністрацыя прэзідэнта, за тое, каб правесці свята ў гонар стагоддзя БНР. За тое, каб гэта быў  не пратэст, а менавіта свята каля Опернага тэатра. І ўлады збіраюцца нават садзейнічаць і спрыяць правядзенню свята. Таму мы падалі заяўку на правядзенне канцэрту, мітынгу ў гонар Беларускай Народнай Рэспублікі, і я думаю, што адказ будзе пазітыўны, бо ўлады Беларусі за тое, каб свята адбылося. Я думаю, што варта культурніцкія мерапрыемствы — канцэрты, паэтычныя вечары, выставы, кватэрнікі — рабіць у рэгіёнах, і ніхто перашкаджаць не будзе. Галоўнае — памятаць, што гэта не пратэст, а свята, вельмі вялікая гістарычная дата для Беларусі. Культурныя імпрэзы мусяць адбывацца, і ніхто гэтаму перашкаджаць не будзе, улады далі ясна зразумець, што яны дазваляюць нам святкаваць гэты дзень. Нават на «Еўрарадыё» выйшаў артыкул, дзе міністр Шуневіч кажа, што БНР важная дата і ён за тое, каб свята прайшло без эксцэсаў і пратэстаў.

Каб высветліць, што плануецца ў Слоніме да стагоддзя БНР, карэспандэнт «ГС» звязаўся з былым кандыдатам у мясцовыя дэпутаты грамадскім актывістам Віктарам Марчыкам:

— Пакуль што з запланаваных мерапрыемстваў на Слонімшчыне ў нас (грамадскіх актывістаў Слоніма. — Заўвага аўтара) ёсць паездка напярэдадні Дня Волі на магілу знанага грамадскага дзеяча, лекара і патрыёта Беларусі Івана Іванавіча Шэгі. А наконт святкавання Дня Волі я цалкам падтрымліваю моладзь і іх планы на правядзенне канцэрту. А тых, хто хоча маршыраваць, то хай маршыруюць у любы другі дзень, а не 25 сакавіка, бо Дзень Волі — гэта перш за ўсё свята! І калі ўлады пайшлі на саступкі і далі нам магчымасць адсвяткаваць гэтае свята, што дагэтуль не рабілі 23 гады, то трэба абавязкова гэтымі саступкамі скарыстацца.

Іван Шэга

Зазначым, што да юбілею Беларускай Народнай Рэспублікі па Беларусі ладзіцца шмат імпрэзаў не палітычнага, а менавіта культурніцкага характару. Знайсці іх у інтэрнэце можна пад хэштэгам #БНР100. Пра тое, як годна адсвяткаваць 100 гадоў БНР, нядаўна ў артыкуле «ГС» расказала маладая паэтка Даша Бялькевіч.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание