Наверх
Слоним
пасмурно
2 °C
Зельва
пасмурно
2 °C
Волковыск
небольшой дождь
1 °C
Мосты
небольшой дождь
1 °C
Дятлово
небольшой дождь
1 °C
Барановичи
пасмурно
2 °C
EUR 2.3479
USD 2.1154
RUB(100) 3.3195
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Пятля на казулю каштавала амаль тры тысячы рублёў

3 марта 2018 9:36
Поделиться:
Шмат гадоў таму на пятлю лавілі зайцоў і ліс. Звычайна такія ловы ставілі каля нары лісы ці на сцежках, якія па снезе вытоптваў заяц. Аднак прадпрымальныя цяперашнія «паляўнічыя без стрэльбы» перанеслі гэты занятак на казуль і нават ласёў.

Казуля. Ілюстрацыйнае фота 

На Мастоўшчыне такое паляванне пашырана, і пра тое сведчаць пратаколы службы аховы прыроды. Некалькі гадоў таму за ўдушэнне пятлёю казулі быў затрыманы жыхар Мастоў, які паляваў за падвясным мостам.

Апошні раз падчас такога паляўнічага промыслу былі затрыманы жыхары вёскі Галубы, што мяжуецца з Ліпічанскай пушчай.
Усе лясныя ўгоддзі Мастоўшчыны належаць таварыству «Белая сцежка», якое ўзнікла пасля ліквідацыі Мастоўскага аддзялення паляўнічых і рыбаловаў, калі яго кіраўнік Мікалай Тумашчык быў улічаны ў браканьерстве і паводле суда меў спагнанне штрафам. Цяпер ён узначальвае «Белую сцежку».

Егер гэтай арганізацыі паведаміў, што каля вёскі ўстаноўлены металічныя петлі на дзікіх жывёл. Падчас праверкі было выяўлена, што каля адной пятлі знаходзяцца парэшткі — шкура, галава, ногі — еўрапейскай казулі. Неўзабаве быў выяўлены і паляўнічы. У яго знайшлі мяса жывёліны. Як высвятляецца, ён быў не адзін. Яшчэ ў двух так званых паляўнічых выяўлена мяса казулі, што сведчыць пра пашырэнне гэтага віду палявання на Мастоўшчыне.

Падобнае паляванне прыродаахоўнымі органамі было ацэнена ў 120 базавых адзінак — 2 940 рублёў.

Цяпер у адносінах да траіх паляўнічых з петлямі вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы. Па гэтым артыкуле прадугледжаны яшчэ штраф і пазбаўленне магчымасці займаць пэўныя пасады.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание