Наверх
EUR 2.3252
USD 2.0793
RUB(100) 3.2206
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Кладаўшчык са Слоніма: «Завяршаецца ліквідацыя былога Слонімскага КБА»

4 марта 2018 8:30
1261
Поделиться:
Якім для Вас быў мінулы тыдзень? Што Вас усхвалявала, абрадавала ці засмуціла за гэты час? — пыталіся мы ў нашых чытачоў.

Пётр Майсюк з Казлоўшчыны, інструктар па кіраванні аўтамабілем, 56 гадоў: «Нічога асаблівага ў жыцці не адбылося. Дом — праца, праца — дом…»

— Няма чым пахваліцца. За апошні час нічога асаблівага ў жыцці не адбылося. Дом — праца. Праца — дом. Звычайнае працоўнае жыццё. Заўтра (23.02.18. — М.К.) здаем з маімі курсантамі ў ДАІ экзамен. Рыхтуемся вось, — падзяліўся сваімі турботамі Пётр Аляксеевіч, а на развітанне прызнаўся, што ў газеце любіць чытаць сваю зямлячку Леанарду Юргілевіч.

Павел Санюк са Слоніма, пенсіянер, 78 гадоў: «Жыццё працягваецца…»

— Нядаўна я перанёс другую аперацыю. Але не скар­джуся. Жыццё працягваецца, і дзякуй Богу. Унучка парадавала, прыехала з сяброўкай у госці. У мяне ёсць дачка і сын, чацвёра ўнукаў і трое праўнукаў ужо. Яны не да­юць сумаваць. А сам часта ўспамінаю маладосць. Я ў свой час 11 гадоў адпрацаваў бухгалтарам у колішнім калгасе «Рассвет» на Слонімшчыне, а жонка працавала там заатэхнікам. Шмат людзей помню з тае пары з Вострава, Перавалокі, Смаўжоў. Хоць мала ўжо там засталося старажылаў. Але і мяне яшчэ старэйшыя людзі помняць. А з былым старшынёй калгаса Эдуардам Арочкам, які цяпер жыве ў Кобрыне, да гэтай пары падтрымліваем тэлефонную сувязь, — расказаў Павел Арцёмавіч.

Віктар Лашчэўскі са Слоніма, кладаўшчык, 50 гадоў: «Завяршаецца ліквідацыя былога Слонімскага КБА»

— Нічога добрага ў мяне цяпер няма. Завяршаецца ліквідацыя былога Слонімскага камбіната бытавога абслугоўвання, дзе я яшчэ сёння (22.02.18. — М.К.) працую кладаўшчыком. Акрамя мяне, на наступным тыдні беспрацоўнымі, хутчэй за ўсё, застануцца яшчэ чатыры чалавекі. Усяго нас тут пяцёра засталося з ранейшага калектыву быткамбіната, які летась ліквідаваны як прадпрыемства рашэннем Слонімскага райвыканкама. Маёмасць, будынкі, плошчы здаюцца ў арэнду ці распрадаюцца, а выручаныя сродкі накіроўваюцца ў падатковую інспекцыю. Займаецца ліквідацыйнымі справамі прыватнае прадпрыемства «Мамрам» з канторай у Лідзе. Але гэтыя справы ўжо завершаны. У аўторак абяцаў прыехаць у Слонім дырэктар «Мамрам» Аляксандр Іванавіч Ходар з нашымі працоўнымі кніжкамі. І ўсё, з наступнага тыдня я беспрацоўны. Патрэбна шукаць працу, — прызнаўся Віктар Мікалаевіч.

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание