Наверх
Слоним
ясно
-1 °C
Зельва
ясно
-1 °C
Волковыск
ясно
-0 °C
Мосты
ясно
-0 °C
Дятлово
ясно
-0 °C
Барановичи
ясно
-1 °C
EUR 2.3464
USD 2.1183
RUB(100) 3.3008
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Мова і праўда

6 марта 2018 11:39
Поделиться:
Алексей якімовіч

Аляксей Якімовіч

Для мяне заўсёды словы «мова» і «праўда» з`яўляліся сінонімамі (не блізкімі, а аднолькавымі па значэнні): праўда, як і мова, існавала спрадвеку на зямлі. Як і мову, народы розных нацыянальнасцей лічылі яе неад`емнай часцінкай свайго жыцця.

«Кажыце праўду», — раіў старажытнарымскі паэт Гарацый. «І казка не пазбаўлена праўды», — адзначаў старажытнарымскі аратар, філосаф і дзяржаўны дзеяч Цыцэрон.
Многія былыя школьнікі помняць паэму Мікалая Някрасава «Каму на Русі жыць добра». Яе героі, звычайныя мужыкі, адпраўляюцца ў далёкую дарогу, каб знайсці праўду. Ды так і не знаходзяць яе. «Няма праўды на Русі» — такі горкі вывад робіць паэт М. Някрасаў.

Не, яна не знікла, не прапала там. Ворагі народа схавалі яе за сямю замкамі. Цяпер хачу звярнуць увагу чытача на фразеалагічны выраз (спалучэнне слоў, ужытае з пераносным значэннем) «за сямю замкамі». Яно падказвае нам, што праўда страшная, небяспечная для тых, хто прывык балаболіць. Балаболы і балаболкі — так у Беларусі называлі тых, хто бясконца вёў непатрэбную, пустую гаворку. «Пералівае з пустога ў парожняе», — яшчэ так выказваліся беларусы пра балаболаў і балаболак.

Дамагацца праўды, ведаю гэта з уласнага вопыту, няпроста, часам нават непасільна. Нялёгка адчыніць тыя сем замкоў. Каб дасягнуць гэтай мэты, трэба ісці да іх разам, плячо ў плячо (яшчэ на адно трапнае народнае выслоўе звяртаю ўвагу чытача).

Памятаю такі выпадак. Неяк мясцовыя ўлады вырашылі зрабіць пераразлік па плаце за ваду. Вядома, на сваю карысць, знайшоўшы нейкую абсурдную прычэпку. Дык мы з жанчынай Варварай, якая жыла ў суседнім доме, развесілі на дзвярах пад`ездаў (у асноўным у мікрараёне вуліцы Яршова) аб`явы, у якіх напісалі, каб людзі прыйшлі да нашага дома. Прыйшло чалавек сорак. І вось усёй гэтай кампаніяй мы рушылі ў будыніну на прыём да начальніка. Імгненна апусцела прасторная будыніна, за дзвярыма пахаваліся перапалоханыя чыноўнікі. Праз нейкі час перад намі з`явіўся чырвоны ад злосці начальнік. Ён адразу ж з крыкам стаў падступацца да мяне, але людзі, настроеныя сур`ёзна, яго супакоілі, асту­дзілі. У выніку пераразліку за ваду ніхто не стаў рабіць. Вось як у нас выходзіць: можна і так, можна і гэтак. Праўда перамагла, паказала сябе, гэта значыць — раскрыла ўсе свае магчымасці. Для дадзенага выпадку беларусы прыдумалі і такі фразеалагізм: паказала зубы.

У першую чаргу да неабыякавых людзей ідзе, горнецца праўда. Ведае, адчувае, што менавіта з такімі людзьмі будзе пракладваць дарогу — пераадольваючы цяжкасці, дасягаць пастаўленай мэты. Ёй, праўдзе, не хочацца вечна сядзець у цямніцы за сямю замкамі. Яна хоча жыць, дзейнічаць.
Тэма праўды не раз і не два паднімалася і ў беларускай літаратуры.
Няма цяпер праўды
ва ўсім свеце,
Праўда — няпраўды
раднейшая маці.
Ой, дзе ж бы нам цяпер
ды праўду ўзыскаці?
Ці ты праўда, ўмёрла,
ці ты заключона,
Што ты ад нас, праўда,
цяпер аддалёна?
— шукаючы праўду, вымаўляў ананімны (невядомы) аўтар у дзевятнаццатым стагоддзі. Свой вершаваны твор ён так і назваў: «Праўда». Такую ж назву мае і адзін з вершаў Францішка Багушэвіча. Галоўная яго думка — беларуская мова і праўда крочаць побач. Няма праўды — няма і мовы. Вось як пра гэта апавядае паэт:
Ой, нашто ж мне дана
тая мая мова,
Як я не умею сказаць тое
слова,
Каб яго пачулі, каб
яго пазналі,
Каб яго, то слова,
ды п р а ў д а й назвалі;
Каб і разышлося то слова
па свеце,
Як праменні сонца цёплага
у леце;
Каб на тое слова ды
людцы зрадзелі
Так, як тыя дзеткі на
святой нядзелі;
Каб жа тое слова ды
людцаў з`яднала,
Каб на тое слова ворагаў
не стала;
Каб людцы прызналі
братоў ды братамі —
Дзяліліся б доляй і хлеба
шматамі;
А без таго слова я —
нямы калека!
«Зрадзелі», «шматамі» — ужывае ў сваім вершы даўнія беларускія слоўцы Францішак Багушэвіч. Зрадзелі — значыць узрадаваліся, як радуюцца ў час свята, шматамі — кавалкамі.
«Праўда грубая, ды людзям любая; праўда даражэй за грошы; праўда наверх выйдзе, праўдаю найдалей дойдзеш; праўду на базары не купіш» — такія думкі аб праўдзе ў прыказках і прымаўках пакінулі нам нашы продкі.
Нялёгка шукаць праўду?
«Нялёгка», — шапчу, а потым адкрываю беларускі малітоўнік і чытаю «Песню дзіцяткі»:
О, анёле, дружа мой,
Ты заўсёды пры мне стой,
Зрання, ўвечар і ўначы
Будзь ласкавы памагчы:
Верна мне служыці Богу,
Каб адолець духа злога,
Ды любіці маму, тату,
Родны край і нашу хату.
Чуеце голас свайго дзіцяці, беларусы? Яму будзе цяжка жыць без праўды.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание