Наверх
Слоним
пасмурно
3 °C
Зельва
пасмурно
3 °C
Волковыск
пасмурно
3 °C
Мосты
пасмурно
4 °C
Дятлово
пасмурно
4 °C
Барановичи
пасмурно
3 °C
EUR 2.3479
USD 2.1154
RUB(100) 3.3195
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Намеснік старшыні Слонімскага райвыканкама адказаў грамадскаму актывісту

6 марта 2018 10:45
Поделиться:
Днямі слонімец Алесь Масюк атрымаў адказ на чарговы зварот пра добраўпарадкаванне пешаходнай дарожкі і пандуса ў Слонімскім мікрараёне Паўднёвы Захад ад намесніка старшыні райвыканкама Уладзіміра Ката.

«Па пытанні будаўніцтва пешаходнай дарожкі і пандуса на лесвічным маршы паміж адміністрацыйным будынкам аддзялення цэнтра банкаўскіх паслуг №422 філіяла №402 ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк» ў г. Слоніме і жылым домам №15/3 па пр. Незалежнасці г. Слоніма, Слонімскі раённы выканаўчы камітэт паведамляе, што ўладкаванне дарожкі і пандуса будзе выканана ў 3-м квартале 2018 года. Аб выніках Вам будзе паведамлена дадаткова. У выпадку нязгоды з вынікам разгляду звароту Вы маеце права абскардзіць яго ў Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт», — гаворыцца ў лісце за подпісам намесніка старшыні райвыканкама.

Тут мусіць быць пешаходная дарожка

Нагадаем, што праблемы добраўпарадкавання (а фактычна будаўніцтва) пешаходнай дарожкі ў названым мікрараёне і ўсталявання там пандуса падымаюцца мясцовымі грамадскімі актывістамі з красавіка 2016 года

Тут павінны ўладкаваць пандус

Фота з архіва Алеся Масюка

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание