Наверх
Слоним
переменная облачность
-5 °C
Зельва
переменная облачность
-5 °C
Волковыск
переменная облачность
-3 °C
Мосты
облачно с прояснениями
-3 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
-3 °C
Барановичи
ясно
-6 °C
EUR 3.1417
USD 2.608
RUB(100) 3.5339
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Альбярцін 100-гадовай даўніны з вышыні самалёта і кароль Саксоніі ў палацы Пуслоўскіх — фотаздымкі, якіх вы раней не бачылі

7 марта 2018 12:41
Поделиться:
Адзін з найпрыгажэйшых мікрараёнаў старажытнага Слоніма, Альбярцін, раней быў маёнткам, мястэчкам, пасёлкам. Да сёння там захаваўся палац Пуслоўскіх, стайня, флігелі, парк.

Так выглядаў Альбярцін з-пад крыла самалёта сто гадоў таму. Навёўшы курсор на фота, убачыце падпісаныя аб`екты.

Палац Пуслоўскіх. Не толькі знакамітыя львы на варце

Пад`язная дарога да палаца Пуслоўскіх

Аранжарэя. Сёння недалёка ад гэтага месца заліта хакейкая каробка

У палацы Пуслоўскіх быў вялікі набор старой мэблі, калекцыя фарфору, адзення і мундзіраў, пачынаючы з канца XVIII стагоддзя.

Бібліятэка. Кнігазбор з некалькіх тысяч тамоў знаходзіўся ў асобнай вялікай зале, застаўленай наўкруг высокімі шафамі з чырвонага дрэва — дзевяць шафаў было ў стылі Луі-Філіпа, тры ў стылі Дырэкторыі, упрыгожаныя бронзамі. Усярэдзіне стаялі стэлажы, якія дасягалі столі. У бібліятэцы стаялі таксама тэлескоп з усімі астранамічнымі прыборамі, а таксам два шары — зямны і нябесны — Адамса з Лондана з 1880 года

Музычны пакой

Вядома, што ў 1916 годзе Слонім і Альбярцін наведваў прынц Баварыі Леапольд фон Вітэльсбах (1846-1930), які тады ў чыне генерал-фельдмаршала камандаваў 9-й нямецкай арміяй і правёў у Альбярціне некалькі штабных пасяджэнняў са сваімі афіцэрамі.

На гэтым фотаздымку падчас візіту да Пуслоўскіх — кароль Фрыдрых Аўгуст Саксонскі (1865-1932).

Нямецкія афіцэры і кароль Фрыдрых Аўгуст Саксонскі

Наш канал в Telegram