Наверх
Слоним
небольшой дождь
12 °C
Зельва
небольшой дождь
12 °C
Волковыск
пасмурно
12 °C
Мосты
пасмурно
12 °C
Дятлово
пасмурно
12 °C
Барановичи
небольшой дождь
11 °C
EUR 2.2626
USD 2.0556
RUB(100) 3.1987
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

У Слоніме абралі новага старшыню райсавета і зацвердзілі на пасадзе новага старшыню райвыканкама

7 марта 2018 14:56
Поделиться:

Геннадий Хомич

У сераду, 7 сакавіка, у вялікай зале пасяджанняў райвыканкама прайшла першая, устаноўчая сесія раённага Савета дэпутатаў 28-uf склікання.

На павестцы дня стаялі два пытанні: абранне старшыні райсавета дэпутатаў і зацвярджэнне на пасадзе новага кіраўніка райвыканкама.

Новы Савет сабраўся на сваю першую сесію ў складзе 33 дэпутатаў. У зале таксама прысутнічалі запрошаныя госці і журналісты. Паседжанне напачатку вёў старшыня Савета мінулага, 27-га склікання Сяргей Рагозік.

З заключным словам выступае былі старшыня райсавета Сяргей Рагозік

Старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук першым прапанаваў вылучыць на пасаду старшыні Слонімскага райсавета дэпутата ад Паўлаўскай выбарчай акругі, былога старшыню Слонімскага райвыканкама Алега Таргонскага. Кандыдатуру Таргонскага падтрымалі ў сваіх выступленнях дэпутаты Тэрэса Юшкевіч, Уладзімір Чышчэня і Таіса Жыткевіч. Іншых прапаноў не прагучала.

Выступае дэпутат Маркушэўскі

Далей па працэдуры дэпутаты абралі лічыльную камісію і правялі ў фае залы тайнае галасаванне. Кожнаму дэпутату пад роспіс быў выдадзены бюлетэнь, і, пасля падліку галасоў, апынулася, што ўсе 33 прысутныя на сесіі дэпутаты прагаласавалі «за». Такім чынам, Алег Таргонскі быў абраны старшынёй Слонімскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання.

Дэпутаты галасуюць

Алег Таргонскі заняў месца кіраўніка Слонімскага райсавета дэпутатаў

Далей Сяргей Рагозік уступіў сваё месца ў прэзідыуме Алегу Таргонскаму. Пасля ўзаемных прамоў і ўручэння кветак райсавет з новым старшынёй на чале адкрытым галасаваннем зацвердзілі на пасадзе старшыню Слонімскага райвыканкама Генадзя Хоміча, кандыдатуру якога перад тым прапанаваў для зацвярджэння старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў.

Выступае старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў

Уладзімір Краўцоў уручае Грамату Сяргею Рагозіку

Старшыня аблвыканкама ўручыў пасля гэтага Генадзю Хомічу службовае пасведчанне кіраўніка раёна і кветкі.

Такім чынам, новае кіраўніцтва Слонімскага раёна набыло афіцыйны статус.

Пасля выступленняў, віншаванняў (у тым ліку кожны выступоўца не прамінуў павіншаваць жанчын з 8 Сакавіка) і абяцанняў напрыканцы слова зноў узяў старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, які акрэсліў накірункі ў працы новага кіраўніцтва Слонімшчыны. Пра гэта чытайце ў наступным папяровым нумары «ГС».

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание