Наверх
Слоним
пасмурно
20 °C
Зельва
пасмурно
20 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
19 °C
Мосты
пасмурно
20 °C
Дятлово
пасмурно
20 °C
Барановичи
пасмурно
21 °C
EUR 2.5136
USD 3.9771
RUB(100) 2.8354
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 29 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

Пазнай сябе на фота

9 марта 2018 10:38
Поделиться:
Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх і тэлефануйце нам: 8 (01562) 29-000, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30.

Заўзятары «Камунальніка»


На фотаздымку сярод будаўнікоў Спаса-Праабражэнскага сабора ў Слоніме 1998 года сланімчанка Ірына Гембіцкая пазнала Аляксандра Александровіча.

— У другім радзе другі злева стаіць Аляксандр Александровіч. Ён усё жыццё адпрацаваў на будоўлі, прафесійны будаўнік. Калі вырашылі будаваць у Слоніме сабор на ранейшым падмурку, знайшлі старыя чарцяжы гэтага храма. Тады ўжо Александровіч быў на пенсіі, але ён добра разбіраўся ў чарцяжах, таму прыняў удзел у будоўлі. Аляксандр вельмі аблягчыў будаўнікам задачу, бо чарцяжы былі складаныя, і толькі ён змог у іх разабрацца. Так і будавалі… На жаль, да адкрыцця сабора Аляксандр Александровіч не дажыў. Памерла ўжо і яго жонка. У іх засталося двое сыноў, — расказала спадарыня Ірына.
Свайго бацьку на фотаздымку пазнала сланімчанка Аляўціна Пыркова.

— Мужчына ў белай кепцы на фота — гэта мой бацька Міхаіл Юльянавіч Ёрш. Ён ужо памёр. Бацька дапамагаў айцу Віктару будаваць Спаса-Праабражэнскі сабор, панамарыў, а таксама ўстанаўліваў крыж на тэрыторыі сабора. Раней, калі сабор будаваўся, стаяла палатка, дык ён часта там дзяжурыў. Расказваў пра многія смешныя выпадкі, якія адбываліся падчас дзяжурства. Так, неяк каля палаткі знайшлі школьны партфель. Адшукалі яго ўладальніка па прозвішчы ў дзённіку і аднеслі ранец у гімназію, дзе вучыўся хлопец. Аказаўся добры хлопец, проста не захацелася яму ў той дзень ісці ў школу, ён і прыхаваў свой партфель на будоўлі. А пра гэты фотаздымак у газеце мне расказаў мой брат Сяргей Ёрш, адстаўны падпалкоўнік, які цяпер жыве ў горадзе Адзінцова каля Масквы. Брат убачыў фота ў групе ў сацсетках, — расказала Аляўціна Пыркова.

Яшчэ адзін слонімец, Барыс Кучынскі, пазнаў сябе на фотаздымку з пікету мясцовай суполкі БНФ 1998 года.


Тым часам запрашальныя квіткі на дзве персоны на бліжэйшы спектакль для дарослых Слонімскага драмтэатра «Вось табе і гоцаца» атрымаюць Вольга Шмат, Антаніна Музычка, Іван Бабяк і Аляўціна Пыркова.

Спектакль пачынаецца ў 17.00 у суботу, 10 сакавіка.

Фота з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram