Наверх
Слоним
ясно
8 °C
Зельва
ясно
8 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
7 °C
Мосты
облачно с прояснениями
7 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
7 °C
Барановичи
ясно
8 °C
EUR 2.7943
USD 2.5846
RUB(100) 3.3569
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 239,87 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Ён вам не Вінцэнт. Гісторык у Слоніме прэзентаваў кнігу пра Каліноўскага

9 марта 2018 11:09
Поделиться:
Малады, але ўжо вядомы гісторык Васіль Герасімчык, які родам з вёскі Васілевічы Слонімскага раёна, прэзентаваў кнігу "Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда". Гэтую кнігу гісторык прысвяціў 180-годдзю беларускага змагара за волю нашага роднага краю.

Каліноўскі — чалавек-легенда, ён змагаўся за свабоду Бацькаўшчыны больш чым 150 гадоў таму. Але легенда на тое і легенда, што постаць яго ахутана домысламі, якія Васіль Герасімчык паспрабаваў развянчаць і паказаць, якім быў Каліноўскі ў жыцці.

Напрыклад, многія гісторыкі сцвярджаюць, што Каліноўскага звалі Вінцэнт, а не Канстанцін. Так, Васіль Герасімчык пераканаўча даказаў у сваёй кнізе, што Каліноўскі паўсюль называў сябе менавіта Канстанцінам.

На сустрэчы прысутнічала каля двух дзясяткаў слонімцаў, сярод іх шмат моладзі.

— Пра Каліноўскага мы, канешне, ведалі з урокаў па гісторыі Беларусі і літаратуры. Але падчас гэтай сустрэчы даведаліся яшчэ больш пра гэтага дзіўнага чалавека, які шмат добрага зрабіў для Беларусі, — адзначыла адна з дзяўчынак.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание