Наверх
Слоним
пасмурно
5 °C
Зельва
пасмурно
5 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
3 °C
Мосты
облачно с прояснениями
3 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
3 °C
Барановичи
пасмурно
5 °C
EUR 2.3787
USD 2.2048
RUB(100) 3.4581
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Мутант

12 марта 2018 9:44
Поделиться:

Зімовым ранкам баба Маня і дзед Сымон Кручыкі з Дзем`янкоў наважыліся зака­лоць парсюка. Справа гэта няпростая, якую знянацку не зробіш. Падтарнавалі так, каб Вінцук Злучык, які калоў і разбіраў свіней ва ўсёй ваколіцы, быў вольны, каб яго ніхто не перахапіў. А маглі, бо набліжаліся Каляды і заказчыкаў у дзеда Вінцука было шмат.
Віднела. Малая шустрая Маня нагрэла ў печы два вялікія чыгуны вады, падрыхтавала тазікі ды вёдры для свежаніны і раз-пораз выглядвала ў акно, што выходзіла на вуліцу. Чакала Вінцука, а яго ўсё не было.

— Прыйдзе, нідзе не дзенецца, — супакойваў яе невысокі тоўсты Сымон. — Ты лепш, чым у акно нос тыркаць, сабрала б на стол якой закусі і бу­тэльку гарэлкі са свайго схрону дастала б.

— Авохці! Цяпер гарэлкі? Як справа будзе зроблена, тады і дастану замачыць.

Пакуль яны перамаўляліся, у хату зайшоў высокі і худы, як граблі, Вінцук. Ён дастаў з-за пазухі швайку, паклаў на табурэтку, скінуў з лысай галавы шапку і пачаў расшпільваць куртку.
— Трэба па чарцы прапусціць, каб парсюк доўга не мучыўся, — сказаў гаспадарам.

— А я пра што? — ажывіўся Сымон. — Нібыта не ведае, нібыта першы раз, — папракнуў жонку.

Маня сабрала на стол, а сама пайшла ўпраўляцца па гаспадарцы. Шнуруючы па маршруце хата — сені — хлеў, усё прыслухоўвалася, калі ж мужчыны ўспомняць пра парсюка і павылазяць з-за стала. Знарок моцна барабаніла вёдрамі, грукала дзвярамі. Хоць бы дзічкі! Яны ўжо крытыкавалі старшыню калгаса Фелікса Шорку за безгаспадарчасць, крычалі, як на прафсаюзным сходзе. А калі перайшлі да міжнароднага становішча, не вытрымала:

— Ну, хопіць! Парсюк неўзабаве загарадку разверне, вядома ж, галодны, а вы тут ажно ў Венесуэлу забраліся. — Яна схапіла бутэльку і панесла з хаты. Заўважыла, што там засталося толькі на дне.
— Мо дабавіла б? — нясмела папрасіў Сымон.

— Зараз дабаўлю чапялой па скабах! Ідзіце справай займацца, а ў Венесуэле і без вас разбяруцца.

Апрануліся, узялі швайку і пайшлі. Зняўшы з цвіка ў сенях вяроўку, Сымон палез у загарадку і завязаў парсюку за заднюю левую нагу. Адчыніў варотцы. Вінцук, растапырыўшы ногі, чакаў у дзвярах і, як толькі парсюк павалюхаўся на яго, хацеў перахапіць вяроўку і паваліць жывёліну, каб усадзіць у грудзі швайку. Але вяроўка выслізнула з рук, швайка падрапала парсюку бок, і той на вялікай хуткасці рвануў з двара, збіўшы беднага Вінцука з ног. Хата была на ўскрайку вёскі, за ёй адразу пачынаўся хмызняк, і ўспуджаны парсюк, згубіўшы з нагі вяроўку, папёр праз алешнік як страла. За ім кінуліся Сымон з Вінцуком, але сілы былі няроўныя. Прабегшы метраў сто, яны засапліся-замарыліся і спынілі пераслед.

— Што будзем рабіць? — са страхам спытаў Сымон. — Маня з`есць мяне без солі замест гэтага парсюка. Больш як год карміла-даглядала, і тут на табе!
— А я ведаю? — разгубіўся Вінцук. — Я недзе шапку пасеяў, бегучы за тваёй скацінай. Як не знайду, то адкупіш.

— Зараз! Толькі мне і клопатаў, што пра тваю шапку. Падымай вунь, валяецца ззаду за табой.
Яны патапталіся, павохкалі і вярнуліся ў двор. Маня стаяла на ганку і, як палкаводзец разбітага войска, грозна пазірала наўкола.

— Дзе ж парсюк?! Куды вы яго дзелі?! — накінулася.

— Мы дзелі? Ды ён сам дзеўся! Як ірвануў са двара, ледзь нас не затаптаў! — са скрухай прамовіў Сымон. — Ледзь ты ўдавой не засталася…

— Можа, яшчэ і застануся, як не вернеце жывёліну ў двор. Апойкі! Трэба выпіць, каб парсюк доўга не мучыўся… — перадражніла. — Цяпер рабіце што хочаце, раз упусцілі.

А што яны зробяць? Яшчэ пахадзілі па кустоўі, дайшлі да лесу і спынілі пошукі. Вінцук паплёўся дадому, а Маня наладзіла Сымону разбор палётаў. Накрычаўшыся да хрыпаты, яна, каб супакоіць нервы, стала вязаць сабе шкарпэткі. І ўсё думала: мо ў міліцыю заявіць аб прапажы? мо вяскоўцаў папрасіць, каб дапамаглі шукаць? Ды нічога не прыдумала…

Праз дзень, выйшаўшы да аўталаўкі, кабета пачула, што Віцька Рыснік з суседніх Калабродцаў учора ўпаляваў у лесе дзіка.

— Вялікі такі дзік, тоўсты, — расказваў Міхась Туленскі — Кіль за сто пяцьдзясят будзе. Я сам не бачыў, але швагер расказваў. Яны побач жывуць. Кажа, дзіўны нейкі дзік. Усе рудыя, з палосамі, а гэты белы. Бачыш, як свет перамяніўся, ужо дзікі сталі белыя…

— А дзе ён падзеў таго дзіка? — ажно зачырванелася ад здагадкі Маня.

— Дзе-дзе… Разабраў ды з`есць са сваёй бабай. Пашанцавала чалавеку…

Маня подбегам кінулася дадому, і яны з Сымонам адразу пайшлі ў Калабродцы да Рысніка.

— Ніякага ты дзіка не ўпаляваў, а застрэліў нашага парсюка! Ён уцёк з двара, калі гэтыя разявы Сымон з Вінцуком хацелі закалоць, — пераступіўшы парог, загаварыла Маня. — Сам жа бачыў, што жывёліна не падобна да дзіка…

— Праўда, не падобна. Я пачуў, што кусты трашчаць, кабан рохкае. Ну і стрэліў. Толькі потым убачыў, што кабан нейкі незвычайны. Думаў, мутант.

— Сам ты мутант! Аддавай нашу свініну!

— Ды бярыце. Навошта мне чужое?

Праз якую гадзіну, спакаваўшы ў багажнік сваёй машыны мяса і сала, Віцька павёз усё Кручыкам. На заднім сядзенні прымастакаваліся задаволеныя гаспадары і паціху раіліся, як аддзячыць добраму чалавеку.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание