Наверх
Слоним
облачно с прояснениями
-0 °C
Зельва
облачно с прояснениями
-0 °C
Волковыск
пасмурно
-0 °C
Мосты
пасмурно
0 °C
Дятлово
пасмурно
0 °C
Барановичи
пасмурно
-2 °C
EUR 2.9489
USD 2.5876
RUB(100) 3.3875
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 400 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 273,27 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 41 руб.
Базовая величина: 32 руб.
Ставка рефинансирования: 8,5%

У Востраве на Слонімшчыне бадзяжныя сабакі атакуюць вяскоўцаў

12 марта 2018 14:27
Поделиться:

На вясковай вуліцы

У суботу, 10 сакавіка, аўтара гэтых радкоў укусіла за нагу бадзяжная сучка, якая крадзе ў вяскоўцаў курэй і іншую птушку.

Два тыдні назад мы ўжо пісалі пра бадзяжных сабак у вёсцы Вострава Слонімскага раёна.

«Гэтая сучка адпомсціла табе за тое, што напісаў, каб яе ўсыпілі», — жартавалі вяскоўцы з такой нагоды. Аднак калі такія сабакі збіраюцца ў вясельную зграю, то тады бывае не да жартаў.

«Каля фермы, бывае, да 10 сабак збіраецца. Аднойчы на мяне накінуліся, а пад рукой, як на зло, ні кія, ні каменя», — прыгадаў адзін з жыхароў Вострава.

На вясковай вуліцы

Каля Дома быту ў Востраве

Вяскоўцы ўжо не вельмі спадзяюцца на брыгаду ЖКГ па адлове бадзяжных жывёл. Сабакі адчуваюць пагрозу, калі тыя прыязджаюць, і так хаваюцца, што камунальшчыкі іх не знаходзяць, адзначаюць мясцовыя жыхары.

Каля мясцовага клуба

У нядзелю, 11 сакавіка, як і два тыдні таму, бадзяжныя сабакі свабодна бегалі па вуліцы, быццам праводзілі на аўтобус тых, хто ад`язджаў з вёскі ў горад.

Праважаюць хлопца на аўтобус

Наш канал в Telegram