Наверх
Слоним
небольшая облачность
21 °C
Зельва
небольшая облачность
21 °C
Волковыск
переменная облачность
21 °C
Мосты
переменная облачность
21 °C
Дятлово
переменная облачность
21 °C
Барановичи
переменная облачность
18 °C
EUR 2.8863
USD 2.4571
RUB(100) 3.3582
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Мечыслаў Грыб: «У 1994-м мы паспяшаліся з увядзеннем формы прэзідэнцкага кіравання»

15 марта 2018 15:04
Поделиться:
15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Менавіта ў гэты дзень у 1994 годзе Вярхоўны Савет 12-га склікання ўрачыста зацвердзіў першую Канстытуцыю незалежнай Беларусі.

Мечыслаў Грыб

У той час кіраўніком Вярхоўнага Савета, а таксама кіраўніком Беларусі (да ўвядзення інстытуту прэзідэнцтва старшыня Вярхоўнага Савета лічыўся першай асобай краіны) быў ураджэнец Дзятлаўшчыны Мечыслаў Грыб, і менавіта яго подпіс стаіць пад Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

Напярэдадні свята Канстытуцыі Мечыслаў Іванавіч адказаў на наша пытанне, што ён змяніў бы, калі б на машыне часу змог вярнуцца ў 1994 год.

— Маё суб`ектыўнае меркаванне, што тады мы трохі паспяшаліся з увядзеннем формы прэзідэнцкага праўлення і абрання прэзідэнта агульнанародным галасаваннем. Лічу, што адразу — прыкладна першыя два тэрміны — прэзідэнта павінен быў абіраць парламент (так, да прыкладу, робяць Латвія ды Эстонія). Патрэбна было паглядзець, што з гэтага атрымаецца. Мы ж паспадзяваліся тады, што ў нас дэмакратыя. А трэба было спачатку прыгледзецца, што з гэтага атрымаецца, бо дагэтуль Беларусь не мела ніколі прэзідэнцкай формы кіравання. Але ж што цяпер гаварыць, я тады падпісваў Канстытуцыю. Але ж не сам усё вырашаў, вырашаў Вярхоўны Савет 12-га склікання, абраны народам парламент, — адказаў Мечыслаў Грыб.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание