
Мастаўляне здаюць пустыя бутэлькі мяшкамі
Больш за пяць гадоў таму ў Мастах запрацаваў супольны праект ЖКГ і ПРААН па раздзельным зборы бытавых адходаў і іх наступнай перапрацоўцы.
Па гэтым праекце было пастаўлена неабходнае абсталяванне і тэхніка, абсталяваны пляцоўкі для кантэйнераў для раздзельнага збору бытавых адыходаў: шкла, пластыка і паперы.
Мастаўляне ўжо асвоіліся з новаўвядзеннем, а ЖКГ — з новай крыніцай прыбытку.
Новаўвядзенне паспрыяла і мясцовым бамжам. Ім не трэба гойсаць па завуголлі ў пошуках пустых пляшак. Дастаткова абысці некалькі кантэйнераў, і самыя руплівыя местачкоўцы пасля святаў вязуць на пункт прыёму шклатары па некалькі мяхоў.