Наверх
Слоним
небольшой снег
2 °C
Зельва
небольшой снег
2 °C
Волковыск
облачно с прояснениями
1 °C
Мосты
облачно с прояснениями
1 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
1 °C
Барановичи
небольшой снег
2 °C
EUR 2.4334
USD 2.2378
RUB(100) 3.4137
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Юныя слонімцы атрымалі пашпарты

15 марта 2018 17:59
Поделиться:
У Дзень Канстытуцыі ў мясцовым драмтэатры 14-гадовыя слонімцы ўрачыста атрымалі пашпарты грамадзян Рэспублікі Беларусь. Для іх і іншых прысутных прайшоў канцэрт. Потым яны сфатаграфаваліся разам з кіраўніцтвам раёна.

Некаторыя маладыя грамадзяне Беларусі падзяліліся з карэспандэнтам «ГС» сваімі ўражаннямі:

Надзя:

— У мяне ёсць нейкі гонар, што менавіта ў гэты дзень я ўрачыста атрымала пашпарт. Пажадаю ўсім любіць і паважаць нашу родную Беларусь.

Маша:

— Мне вельмі спадабалася, бо я атрымала пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, я лічу гэта вельмі важным для кожнага маладога чалавека.

Нагадаем, што 15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Менавіта ў гэты дзень у 1994 годзе Вярхоўны Савет 12-га склікання ўрачыста зацвердзіў першую Канстытуцыю незалежнай Беларусі. Падпісваў яе тагачасны кіраўнік Беларусі Мечыслаў Грыб, які родам з Дзятлаўшчыны.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание