Наверх
Слоним
переменная облачность
1 °C
Зельва
переменная облачность
1 °C
Волковыск
туман
3 °C
Мосты
туман
3 °C
Дятлово
туман
3 °C
Барановичи
переменная облачность
1 °C
EUR 2.3409
USD 2.1159
RUB(100) 3.3194
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Выйшаў шосты нумар «Новага замка». Ёсць тут і аўтары са Слоніма

16 марта 2018 10:57
Поделиться:

Альманах "Новы замак" за 2017 год

Літаратурны альманах пісьменнікаў і журналістаў Гарадзеншчыны за 2017 год днямі пабачыў свет у мінскім выдавецтве "Кнігазбор".

Паэзія, проза, успаміны, эпісталярый, хроніка, пераклады, літаратуразнаўства, гумар і сатыра, сярод кніг — такія рубрыкі прадстаўляюць каля трыццаці аўтараў у гэтым выпуску.

Калі паглядзець на геаграфію абласнога прыгожага пісьменства, то раённыя цэнтры цэнтры тут прадстаўляюць Мікола Канановіч і Сяргей Чыгрын са Слоніма, Леанарда Юргілевіч з Дзятлава, Міхась Зізюк і Святлана Абдулаева з Навагрудка, Уладзімір Васько з Ліды ды Рычард Бялячыч са Шчучына. Усе астатнія аўтары альманаха стала жывуць у Гродне. Імёны гарадзенцаў Валянціна Дубатоўкі, Віктара Сазонава, Уладзіміра Хільмановіча, Юркі Голуба, Віктара Варанца, Аркадзя Ліцьвіна, Анатоля Брусевіча, Альжбеты Кеды добра вядомыя сярод аматараў прыгожага пісьменства.

Калі казаць пра Слонімшчыну, то Сяргей Чыгрын, напрыклад, друкуе ў гэтым выпуску невядомы ліст жонкі Янкі Купалы Уладзіславы Луцэвіч да Аляксандра Жыткевіча з Вялікай Кракоткі, што на Слонімшчыне, са сваёй прадмовай, а таксама літаратуразнаўчы артыкул пра слонімскага паэта Рудольфа Пастухова.

Варта адзначыць, што гэты нумар альманаха выйшаў пад рэдакцыяй новага рэдактара і ўкладальніка паэта ды вучонага ў адной асобе Янкі Трацяка. Ён замяніў на гэтай пасадзе першага рэдактара і ўкладальніка «Новага Замка» Сяргея Астраўцова (Астраўца), які ўклаў і адрэдагаваў папярэднія пяць нумароў і якога, дарэчы, няма і сярод аўтараў шостага нумару «Новага замка».

А наогул, пачытаць тут ёсць што і пра каго.

Пачынаючы з 2012 года, у свет выйшла шэсць нумароў «Новага Замка»

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание