Наверх
Слоним
пасмурно
9 °C
Зельва
пасмурно
9 °C
Волковыск
небольшой дождь
9 °C
Мосты
небольшой дождь
9 °C
Дятлово
небольшой дождь
9 °C
Барановичи
пасмурно
8 °C
EUR 3.0187
USD 2.5629
RUB(100) 3.2939
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Пенсіянер са Слоніма: «Прэзідэнт тасуе начальнікаў…»

17 марта 2018 13:41
Поделиться:

Фота з архіва

«Якім для Вас быў мінулы тыдзень? Што Вас усхвалявала, абрадавала ці засмуціла за гэты час?» — спыталі мы ў нашых чытачоў.

Уладзімір Бадуноў са Слоніма, пенсіянер, 69 гадоў: «Прэзідэнт тасуе начальнікаў на пасадах, а мы як жылі ў галечы, так і жывем»

— Нешта апошнім часам наш прэзідэнт тасуе начальнікаў на пасадах, а мы як жылі ў галечы, так і жывем. Прэзідэнт бярэ людзей збоку і прысылае ў наш Слонім. Вось і зноў прыслаў новага старшыню райвыканкама да нас, 46 гадоў яму. І што?.. Працы нармальнай у раёне няма, заробкі падаюць, моладзь з`язджае адсюль пры першай магчымасці — ніякага прасвету. Нават на самым элементарным, бытавым узроўні ў нас няма парадку. Узяць, напрыклад, ачыстку тратуараў ад снегу. У мікрараёнах, на гарадскіх ускрайках іх наогул ніхто не чысціць. Цяпер снег растае, утвараецца плюха, гразь, якую людзям даводзіцца мясіць нагамі. Чысцяць толькі цэнтр горада ды плошчу перад райвыканкамам… І такі бардак ва ўсіх сферах. Мы ў гэтым жыцці даўно стаім на карачках, а хутка зусім ляжам, — падзяліўся сваім бачаннем жыцця Уладзімір Міхайлавіч.

Анатоль Вялічка са Слоніма, работнік ВУ «Магістральныя газаправоды», 56 гадоў: «Нічога не чакаю…»

— Нічога цікавага ў маім жыцці апошнім часам не адбылося. Усё як заўсёды, усё звычайна. Дый нічога не чакаю незвычайнага, — прызнаўся Анатоль Станіслававіч.

Лідзія Сянькевіч са Слоніма, пенсіянерка, 69 гадоў: «Год пачаўся з бальніцы…»

— На жаль, за апошні час нічога добрага ў мяне не было. Гэты год пачаўся з бальніцы. Мяне паклалі ў бальніцу 10 студзеня і вось толькі цяпер выпісалі. Нагу зламала, потым абвастрыліся ўсе хваробы. Няма пакуль чым пахваліцца. Адно добра — вясна ўжо прыйшла. З вясной спадзяюся на лепшае ў сваім жыцці, — выказалася Лідзія Віктараўна.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание