Наверх
EUR 2.2794
USD 2.0546
RUB(100) 3.1313
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

На Слонімшчыне вызначыліся з новым кіраўніцтвам

19 марта 2018 9:53
1181
Поделиться:

Дэпутаты галасуюць за старшыню райсавета

На мінулым тыдні ў райвыканкаме прайшла ўстаноўчая сесія Слонімскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання.

На павестцы дня стаялі два пытанні: абранне старшыні райсавета дэпутатаў і зацвяр­джэнне на пасадзе новага кіраўніка райвыканкама.
Новы Савет сабраўся на сваю першую сесію ў складзе 33 дэпутатаў, прысутнічалі таксама запрошаныя госці і журналісты.

Абранне старшынь райсавета і выканкама
Старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук першым прапанаваў вылучыць на пасаду старшыні Слонімскага райсавета дэпутата ад Паўлаўскай выбарчай акругі былога старшыню Слонімскага райвыканкама Алега Таргонскага.

Таргонский

Кандыдатуру Таргонскага падтрымалі ў сваіх выступленнях дэпутаты Тэрэса Юшкевіч, Уладзімір Чышчэня і Таіса Жыткевіч. Іншых прапаноў не прагучала. Далей па працэдуры дэпутаты абралі лічыльную камісію і правялі ў фае залы тайнае галасаванне. Усе 33 прысутныя на сесіі дэпутаты прагаласавалі «за». Алег Таргонскі, такім чынам, стаў старшынёй Слонімскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання.
Пасля ўзаемных прамоў і ўручэння кветак райсавет з новым старшынёй на чале адкрытым галасаваннем зацвердзілі на пасадзе старшыню Слонімскага райвыканкама Генадзя Хоміча.

Кандыдатуру Хоміча прапанаваў дэпутатам для зацвярджэння старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. Але справа гэтая была вырашана раней — кіраўнік краіны перад тым адобрыў яго прызначэнне на гэтую пасаду, а ўсе наступныя працэдуры зацвярджэння не большыя як фармальнасць. Старшыня аблвыканкама ўручыў Генадзю Хомічу службовае пасведчанне кіраўніка раёна, і на гэтым пытанні павесткі дня былі вычарпаны. Аднак сустрэча яшчэ не закончылася.

Сельская гаспадарка
Паводле старшыні аблвыканкама, летась з 14 асноўных паказчыкаў развіцця ў аграрным сектары не выканалі шэсць. «Сёмы год нам не ўдаецца спыніць падзенне сельгасвытворчасці ў Слонімскім раёне. З 2013 года ўсё менш і менш прадукцыі атрымлівае сельская гаспадарка Слонімшчыны.

Хоць зямля ў раёне тая ж і добрай якасці. За гэты час у вас пабудаваны чатыры новыя малочна-таварныя комплексы і восем рэканструяваны. А дзе аддача? Вытворчасць малака падае. Тры тоны ад каровы ў год — гэта самы нізкі паказчык у вобласці (самы высокі, нагадаю, гэта крыху больш за пяць тон у год). Прычыны такога стану рэчаў я тут бачу ў кадравай палітыцы. Трэба разабрацца ў кадрах. Гэта першае. І другое — трэба карміць скаціну. Прашу новае кіраўніцтва выканкама і раённы Савет вырашыць гэтую праблему. Сёлета ў сельскай гаспадарцы раёна патрэбна зрабіць рывок», — рэзюмаваў Ула­дзімір Краўцоў.

Будаўніцтва і ЖКГ
Кіраўнік вобласці адзначыў, што будаўнічы комплекс Слонімшчыны летась па сваіх паказчыках «лёг на 30% у параўнанні з 2016 годам».
Старшыня аблвыканкама зазначыў, што ў будаўнічай галіне вобласці працягваецца эканамічнае аздараўленне прадпрыемства «Аблсельбуд», распачатае летась, у тым ліку і слонімскіх філіялаў. Звяртаючыся да новых кіраўнікоў раёна, Уладзімір Краўцоў сказаў, што яны павінны зрабіць усё магчымае, каб у гэтым годзе ў Слоніме быў здадзены 133-кватэрны жылы дом. Для ажыццяўлення будаўніцтва кіраўнік вобласці параіў прыцягваць інвестыцыі «адкуль толькі можна» і актыўней выкарыстоўваць банкаўскае крэдытаванне пад жыллё.

Асноўную праблему ў сферы ЖКГ раёна Уладзімір Краўцоў бачыць у шматлікіх няпрофільных прадпрыемствах, якія працуюць у гэтай галіне. «Сёлета ЖКГ патрэбна ачысціць ад няпрофільных прадпрыемстваў і правесці новую сучасную цеплатрасу ад КПФ да жылых мікрараёнаў горада», — абазначыў задачы для кіраўніцтва раёна ў гэтай сферы старшыня аблвыканкама.

Турызм
«Гэты сектар можа працаваць не толькі на імідж раёна, але і прыносіць сур`ёзны даход у казну, даваць новыя працоўныя месцы. У Слоніме для гэтага
ёсць усе ўмовы. У 2019 годзе на Слонімшчыне пройдзе Дзень беларускага пісьменства і друку. У 2020 годзе будзе адзначацца 500 гадоў Жыровічам і 550 гадоў з`яўлення іконы Маці Божай Жыровіцкай. Да гэтых дат аграгарадок трэба зрабіць сучасным. А гэта зноў плюс для развіцця турызму», — заўважыў Уладзімір Краўцоў і заклікаў раённых кіраўнікоў шукаць і прыцягваць інвестыцыі ў развіццё гэтай галіны, а не толькі спадзявацца на дзяржаўную падтрымку.

Пра апазіцыю
Напрыканцы свайго выступлення старшыня аблвыканкама згадаў пра слонімскую апазіцыю. «Слонім заўсёды вызначаўся нераўнадушнымі людзьмі. Ёсць тут і так званая апазіцыя. Ну і што?.. І з імі таксама патрэбна працаваць. Сярод іх ёсць досыць разумныя і разважлівыя людзі, да думкі якіх часам варта прыслухацца…» — адзначыў Уладзімір Краўцоў.

На развітанне кіраўнік вобласці павіншаваў жанчын са святам 8 Сакавіка і сказаў, што ў барацьбе за свае правы нашы жанчыны вельмі прасунуліся, бо сярод дэпутатаў вобласці іх 46%, а ў органах выканаўчай улады працуе 63% жанчын.

Выступленне Уладзіміра Краўцова
Напрыканцы слова зноў узяў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, які акрэсліў накірункі ў працы новага кіраўніцтва Слонімшчыны, прыгадаў праблемы ў эканоміцы раёна і заклікаў новае кіраўніцтва да плённай працы над іх вырашэннем.

Фота БЕЛТА

Назваўшы занятасць насельніцтва, заробак і прамыя замежныя інвестыцыі ў эканоміку трыма галоўнымі праблемамі Слонімшчыны, кіраўнік вобласці перайшоў да аналізу спраў у галінах эканомікі раёна.

Фота аўтара і з архіва «ГС»

Наш канал в Telegram Прислать свою новость на Viber
Читайте также
Обратите внимание