Платное объявление

Comments

Платное поздравление

Слоним
weather
-6
Зельва
weather
-6
Волковыск
weather
-6
Мосты
weather
-6
Дятлово
weather
-6
Барановичи
weather
-4
EUR 2.4501
USD 2.1499
RUB(100) 3.2409
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

«Слонім-2017» страціў моцнага суперніка

21 марта 2018 12:38
295
Поделиться:

Мінскае «Тарпеда», якое павінна было згуляць разам з ФК «Слонім-2017» у першай лізе, заменіць ФК «Крумкачы» ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе.

Нагадаем, што футбольны арбітраж АБФФ адхіліў апеляцыю клуба «Крумкачы» па нядопуску да працэдуры ліцэнзавання, якое дае права выступаць у вышэйшай лізе. У якой лізе цяпер будуць выступаць «Крумкачы» і ці будуць існаваць увогуле, пакуль невядома.

ФК «Слонім-2017», такім чынам, страціў аднаго з моцных супернікаў па першай лізе, які рэальна прэтэндаваў на выхад у вышэйшую лігу.

Адзначым, што мінскае «Тарпеда» — клуб з насычанай гісторыяй. Каманда выступала ў вышэйшай лізе з 1992 па 2004 год. Лепшае дасягненне — чацвёртае месца ў чэмпіянатах-2002 і 2003. У 2004 годзе каманда заняла шостае месца ў вышэйшай лізе, аднак з-за фінансавых праблем у наступным сезоне заявілася ў другую. «Тарпеда» выйграла турнір, але ў канцы 2005 года клуб ліквідавалі.

З 2006 па 2013 год каманда выступала ў чэмпіянаце Мінска, існуючы на грошы фанатаў.

У 2014 годзе «Тарпеда» заявілася ў другую лігу, у 2015-м выйшла ў першую. Адзначым таксама, што ультрас мінскага «Тарпеда» аднымі з першых пачалі выкарыстоўваць беларускую мову ў фанацкім руху.

Обратите внимание
Scroll Up