Наверх
Слоним
пасмурно
14 °C
Зельва
пасмурно
14 °C
Волковыск
ясно
18 °C
Мосты
ясно
18 °C
Дятлово
ясно
18 °C
Барановичи
пасмурно
13 °C
EUR 2.2613
USD 2.04
RUB(100) 3.1885
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Вёска

21 марта 2018 15:25
Поделиться:

Вострава Фота з архіва "ГС"

Да сусветнага Дня паэзія, які адзначаецца 21 сакавіка

Земляку Міколу Канановічу

Еду ў вёску – пра ўсё забываю,
Еду туды, дзе маленства прайшло.
Еду ў вёску – сваіх сустракаю,
З кім мне заўсёды добра было.
Дзядзька Ігнат і цётка Маруся –
Вас пазнаю я, прыгожых, здаля,
Сяду на лаўку – да вас прытулюся, –
І забываю пра клопаты я.
Цётачка Волька у хустцы квяцістай –
За дзевяноста ёй, мусіць, гадоў.
Лёс яе ў вёсцы не быў прамяністым,
Бо пахавала ўжо трое сыноў.
Дзядзька Мікола кароўку трымае:
Як без кароўкі ў вёсцы пражыць?..
Бабка Ганулька крочыць жывая –
Нават з кіёчкам, як лісцік, дрыжыць.
Я абдымаюся шчыра з сябрамі, –
Дзякаваць Богу яны шчэ жывуць,
Вуліцы пахнуць у нас пірагамі, –
Смачна іх цёткі на святы пякуць.
Еду у вёску адзін да вяскоўцаў,
Еду, каб з вамі душой адпачыць…
Вы саграваеце душу, як сонца,
Як мне, скажыце, без сонца пражыць?..

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание