Лепшы футбаліст Беларусі пачатку XXI стагоддзя Аляксандр Глеб падпісаў кантракт з БАТЭ
Нагадаем, за сваю кар`еру Глеб выступаў за БАТЭ (1999-2000, 2012-13, 2015, 2016), нямецкі «Штутгарт» (2000-05, 2009-10), англійскі «Арсенал» (2005-08), іспанскую «Барселону» (2008-09), англійскі «Бірмінгем» (2010-11), нямецкі «Вольфсбург» (2011), расейскія «Крылы Саветаў» (2012, 2017), турэцкія «Каньяспор» (2014) і «Генчлербірлігі» (2015, 2016).
Таксама Аляксандр Глеб з`яўляецца пераможцам Лігі Чэмпіёнаў у сезоне 2008/09.