Наверх
Слоним
пасмурно
10 °C
Зельва
пасмурно
10 °C
Волковыск
переменная облачность
9 °C
Мосты
облачно с прояснениями
10 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
10 °C
Барановичи
облачно с прояснениями
10 °C
EUR 2.7493
USD 2.4332
RUB(100) 3.4017
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 246,78 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Каліноўскі — апостал беларускага народа

22 марта 2018 9:44
Поделиться:

Васіль Герасімчык

Не так даўно наш зямляк малады гісторык з вёскі Васілевічы Васіль Герасімчык прэзентаваў кнігу «Канстанцін Каліноўскі: Асоба і легенда». Васіль Герасімчык расказаў для «Газеты Слонімскай» пра ролю Каліноўскага ў фармаванні сучаснай беларускай нацыі.

— Я вырашыў выдаць кнігу «Канстанцін Каліноўскі: Асоба і легенда», калі ўбачыў, што да 180-годдзя Каліноўскага няма ніякіх ні імпрэз, ні работ, у адрозненне ад таго ж святкавання 100 гадоў БНР. А Каліноўскі — адзін з самых выбітных і пазнавальных асоб у гісторыі Беларусі, напэўна, пасля Скарыны і Еўфрасінні Полацкай. І вырашыў выправіць становішча.

— Некаторыя гісторыкі, асабліва расейскія, залічваюць Кастуся Каліноўскага да палякаў, ці так гэта?

— Каліноўскі не ўпісаўся ў польскі пантэон. Калі паўстанне адбылося, палякі яго героем не лічылі. Яго сучаснік польскі паўстанец з Варшавы Яноўскі называў Каліноўскага сапраўдным апосталам беларускага народа. Іншыя называлі Каліноўскага заснавальнікам беларускай публіцыстыкі на беларускай мове. Для палякаў было само сабой, што ён беларус.

— Тады можна сказаць, што Каліноўскі — гэта адзін з заснавальнікаў беларускай мадэрновай нацыі, якая нарадзілася з літвінаў, што жылі ў Вялікім княстве Літоўскім?

— У сучасным разуменні можна сказаць і так. Але не ён адзін заснавальнік. Туды адносіліся і Францішак Багушэвіч, і Янка Купала, і многія іншыя. Увогуле, дзякуючы паўстанню Каліноўскага ў Расейскай імперыі, расейская інтэлігенцыя і ўлады пачалі даследаваць мясцовую культуру і народ і даведаліся, што тут жывуць не рускія, а нейкі іншы народ.

— Значыць, Беларусь у цяперашнім выглядзе з`явілася дзякуючы паўстанню Каліноўскага, на Ваш погляд?

— Беларусь, я мяркую, з`явілася б і без гэтага паўстання. Але ў цяперашнім выгля­дзе яна з`явілася дзякуючы паўстанню. Вось, да прыкладу, той жа Францішак Багушэвіч, які быў паранены і да канца жыцця калдыбаў, пасля паўстання ўсвядоміў сябе беларусам, хоць, як і Кастусь Каліноўскі, выхоўваўся ў польскай культуры, іх бацькі размаўлялі па-польску. Мы жывем на памежжы паміж Польшчай і Расеяй, але ад гэтага мы беларусамі не перастаем быць.

Моладзь уважліва слухае аповед Васіля Герасімчыка пра Кастуся Каліноўскага

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание