
Пятралевічы. Гэтыя сметніцы апаражнілі ў чацвер, 22 сакавіка
Пытанне, у які дзень работнікі ЖКГ будуць забіраць смецце ў жыхароў вёскі Пятралевічы, узнікла на мінулым тыдні, калі кантэйнеры, як звычайна, камунальнікі не апаражнілі ў чацвер.
Вяскоўцы тады пазаносілі сваё смецце назад. Вывез яго смеццявоз назаўтра, у пятніцу.
На гэтым тыдні карэспандэнт «ГС» патэлефанаваў у транспартную службу ЖКГ, дзе майстар участка запэўніў, што днём вывазу смецця з Пятралевічаў па графіку па-ранейшаму застаецца чацвер.