Наверх
Слоним
пасмурно
9 °C
Зельва
пасмурно
9 °C
Волковыск
небольшой дождь
9 °C
Мосты
небольшой дождь
9 °C
Дятлово
небольшой дождь
9 °C
Барановичи
пасмурно
8 °C
EUR 3.0187
USD 2.5629
RUB(100) 3.2939
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Жыхарка Слоніма: «Нават за аналіз крыві на халестэрын узялі з мяне два рублі»

25 марта 2018 10:05
Поделиться:
Якім для Вас быў мінулы тыдзень? Што Вас усхвалявала, абрадавала ці засмуціла за гэты час? — пыталіся мы ў нашых чытачоў.

Ганна Дабравольская са Слоніма, пенсіянерка, 67 гадоў: «Дзень да вечара — і ніякіх клопатаў»
— Усё ў мяне нармальна. Дзень да вечара — і ніякіх клопатаў. Паспалі, паелі, папілі, пагулялі — і зноў пара класціся, — канстатавала Ганна Сяргееўна.

Аляксандр Мусальнікаў са Слоніма, чыгуначнік, 51 год: «Рыхтуемся да абходу»
— Нічога асаблівага ў мяне не здарылася. Жыццё ідзе сваёй чарадой. Дом — праца. Я працую на чыгунцы. Цяпер рыхтуемся да абходу, — прызнаўся Аляксандр Аляксандравіч.

Галіна Шчэрба са Слоніма, пенсіянерка, 62 гады: «За ўсё патрэбна плаціць»
— Мінулы тыдзень і наогул апошні час для мяне кепскі — два месяцы ўжо хварэю. Хаджу да дактароў, лячуся. Купляю ўколы, таблеткі. Хутка ўсю пенсію аддам на лекі, а лечаць дрэнна. Пры гэтым усё платна ў Слоніме. Нават за аналіз крыві на халестэрын узялі з мяне два рублі. А вось месяц таму была ў дачкі ў Мінску, напісала заяву на імя галоўнага доктара і стала на абслугоўванне ў паліклініку па месцы жыхарства дачкі. Дык там мне і УЗІ, і аналізы бясплатна ўсе зрабілі. Зонд глытала, калі страўнік абследавалі, таксама бясплатна. А ў Слоніме за ўсё гэта патрэбна плаціць, — расказала Галіна.

Яшчэ адна наша падпісчыца, Ганна Кавальчук, прызналася ў размове з карэспандэнтам «ГС», што яе радуюць цяпер толькі яе праўнукі — два хлопчыкі і дзяўчынка. «А больш нічога не абрадавала», — падвяла рысу пад размовай Ганна Аляксееўна.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание