Наверх
Слоним
небольшой дождь
12 °C
Зельва
небольшой дождь
12 °C
Волковыск
пасмурно
12 °C
Мосты
пасмурно
12 °C
Дятлово
пасмурно
12 °C
Барановичи
небольшой дождь
11 °C
EUR 2.2626
USD 2.0556
RUB(100) 3.1987
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

«Драмаць ён не дасць». Новы мэр Слоніма пачынаў свой працоўны шлях простым рабочым

26 марта 2018 9:09
Поделиться:
З 5 сакавіка кіраўніком Слонімскага раёна прэзідэнт прызначыў Генадзя Хоміча, які да гэтага займаў пасаду намесніка старшыні Шчучынскага райвыканкама — начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання і курыраваў пытанні аграпрамысловага комплексу і зямельных адносін. Новы старшыня на сваёй пасадзе працуе ўжо два тыдні. І пакуль біяграфія новага старшыні на сайце райвыканкама не з`явілася, «ГС» паспрабавала высветліць, што за чалавек будзе кіраваць слонімцамі і працаваць разам з імі.

Генадзю Хомічу 46 гадоў, ён нарадзіўся 12 жніўня 1971 года ў вёсцы Заполле Шчучынскага раёна. Па просьбе карэспандэнта пра вёску — радзіму цяперашняга старшыні — расказаў старшыня Ражанкаўскага сельвыканкама Віктар Бурдзей.

Паводле Віктара Бурдзея, вёска Заполле невялікая, у ёй 41 дом, восем дамоў ужо «пахавалі». Цяпер у Заполлі налічваецца 83 жыхары. З іх 44 чалавекі ў працаздольным ўзросце, 28 пенсіянераў і 11 чалавек не дасягнулі яшчэ 18 гадоў.

На пытанне, чаму такая малая вёсачка ў нашых рэаліях аказалася даволі жывучай, Віктар Валянцінавіч адзначыў, што ў ёй знаходзілася эксперыментальная база «Шчучын», гэта транзітны населены пункт, асфальтаваны, а сёлета ў вёсцы плануюць правесці газ.

Маці новага кіраўніка раёна і сёння жыве ў Заполлі. Яна працавала даяркай на мясцовай ферме. У сям`і Хомічаў, акрамя сына, ёсць дачка. Дзеці рана засталіся без бацькі.

— А сам домік, дзе жыве маці, акуратны і дагледжаны, — канстатаваў субяседнік.

На пытанне, якім запомніўся Генадзь Баляслававіч, Віктар Валянцінавіч сказаў, што ў школе хлопец быў настойлівы, нават настырны, працалюбівы і, паводле водгукаў педагогаў, нядрэнна вучыўся.

— Як кіраўнік ён патрабавальны, не лічыцца са сваім асабістым часам, мог і ноччу прыехаць пракантраляваць працу падначаленых — праверыць і пераправерыць. Адным словам, драмаць не да­сць, — падвёў рысу аповеду старшыня сельвыканкама.

Трэба думаць, што новы кіраўнік найперш сваю ўвагу зверне на сельскую гаспадарку і будзе вырашаць праблемы адсталых гаспадарак раёна, сярод якіх 14 з`яўляюцца стратнымі.

З афіцыйнай біяграфіі вядома, што Генадзь Хоміч скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце РБ па спецыяльнасці «агранамія», «кіраванне аграпрамысловым комплексам». Свой працоўны шлях ён пачынаў рабочым зернясклада эксперыментальнай базы «Шчучын», рабочым эксперыментальнай базы «Руткевічы». Затым працаваў начальнікам Воранаўскага аграхімаддзела абласной праектна-даследчай станцыі хімізацыі, аграномам-насенневодам калгаса «Уперад» Воранаўскага раёна, галоўным аграномам саўгаса «Вялікае Мажэйкава» Шчучынскага раёна, намеснікам дырэктара і дырэктарам гэтага ж прадпрыемства. З 2014 года займаў пасаду першага намесніка старшыні Шчучынскага райвыканкама.
Жанаты, мае сына Андрэя і дачку Ілону.

Генадзь Хоміч сёлета стаў дэпутатам Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання. Ён балатаваўся па Васілішкаўскай сельскай выбарчай акрузе №1. Згодна з паведамленнем выбарчай камісіі, па выніках галасавання за Генадзя Хоміча прагаласавалі 978 чалавек з 1 332, якія прынялі ўдзел у галасаванні. Супраць кандыдата прагаласавалі 354 чалавекі.

У групе УКантакце «Падслухана Шчучын» мы правялі апытанне наконт таго, як удзельнікі групы ацэняць працу экс-намесніка старшыні Шчучынскага райвыканкама. На 9 гадзін
20 сакавіка ў апытанні прынялі ўдзел 366 чалавек.

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание