Наверх
Слоним
ясно
17 °C
Зельва
ясно
17 °C
Волковыск
ясно
14 °C
Мосты
ясно
14 °C
Дятлово
ясно
14 °C
Барановичи
ясно
17 °C
EUR 3.0555
USD 2.5833
RUB(100) 3.3978
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Мастоўскія прымхі: невядомае свята, незразумелая забарона

26 марта 2018 11:28
Поделиться:

У Мастах на выхадныя

Мінулы тыдзень у Мастах прайшоў паз знакам невядомасці

У чацвер на электрычных слупах па вуліцы Савецкай з`явіліся зялёна-чырвоныя сцяжкі, якія вывешваюць падчас дзяржаўных святаў. Каля стадыёна «Нёман» была вывешана віншавальная расцяжка. Ніякіх аб`яў наконт гарадскога свята не было. Гараджане сталі гадаць, з якой нагоды гэтая бутафорыя. Адны меркавалі, што яна прысвечана каталіцкай Вербнай нядзелі, другія — Звеставанню.

Прыхільнікі незалежнасці падумвалі, што такім чынам улады адзначаюць стагоддзе БНР. Найбольш слушнай паўстае версія, што гэтак камунальнікі адзначылі сваё прафесійнае свята.

Аднак улады і надалей пачалі здзіўляць гараджан. У нядзелю ранкам аматары палячыць галаву (апахмяліцца) былі ў разгубленасці — ва ўсіх крамах мастоўскай кааперацыі віселі аб`явы аб забароне ў гэты дзень продажу алкагольнай прадукцыі. Усё ж мастаўлянам пакутаваць доўга не прыйшлося. Праз некалькі гадзін забарона была знята. Як высветліў карэспандэнт «ГС», напярэдадні кіраўніцтва райспажыўгандлю абзваніла ўсе гандлёвыя кропкі і, без прад`яўлення пісьмовага рашэння райвыканкама, забараніла продаж гэтай прадукцыі. Гэткім жа чынам пазней яго адмяніла.

Наконт усяго гэтага адзін мастаўлянін слушна заўважыў: «Якая ўлада, такія і рашэнні».

Фота аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание