Наверх
Слоним
переменная облачность
19 °C
Зельва
переменная облачность
19 °C
Волковыск
переменная облачность
23 °C
Мосты
переменная облачность
23 °C
Дятлово
переменная облачность
23 °C
Барановичи
пасмурно
18 °C
EUR 2.8863
USD 2.4571
RUB(100) 3.3582
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Тры ідэі, як палепшыць Слонім, ад Антона Трафімовіча

26 марта 2018 9:08
Поделиться:

Антон Трафімовіч

У рубрыцы «Тры ідэі, як палепшыць Слонім» мы даем слова нашым землякам, якія дзеляцца сваімі задумкамі, як змяніць наш горад, зрабіць яго сучасным і зручным для жыхароў, а іх жыццё — больш цікавым і насычаным. Сёння сваімі ідэямі дзеліцца Антон Трафімовіч

Антон Трафімовіч, скончыў СШ №9 Слоніма, БДУ, жыве ў Мінску, працуе журналістам на Радыё Свабода

Адкрыць музей Міхала Маркса

Міхал Маркс — самы вядомы слонімец у свеце. Ураджэнец Слоніма, ён заснаваў буйную гандлёвую кампанію Marks&Spencer. Габрэй па нацыянальнасці, Маркс эміграваў у Брытанію ў канцы XIX стагоддзя.
Я думаю, ужо сёння ў Слоніме можна адкрываць музей габрэйскай культуры. Калі ў краязнаўчым музеі няма месца для асобнай экспазіцыі, чаму б не стварыць цэлы філіял музея і не назваць яго ў гонар Міхала Маркса? Гэта дакладна прыцягне ўвагу мясцовых і замежных турыстаў. А магчыма, у такім разе першая ў Беларусі крама Marks&Spencer будзе адкрытая менавіта ў Слоніме. Чаму б не.

Антон Трафімовіч

Моцна бянтэжыць, што машыны апанавалі горад. Усё ж хочацца, каб у цэнтры пахла кавай і печывам, а не выхлапнымі газамі.

Уключыць Слонім у бязвізавую зону

Слонім знаходзіцца ўсяго за 30 кіламетраў ад бязвізавай зоны — яна пачынаецца ўжо ў Пружанскім раёне. Калі Слонімскі раён уключаць у бязвіз, гэта дасць стымул для развіцца турыстычных паслуг у гора­дзе. Старажытныя касцёлы і сінагогі, вузкія брукаваныя вуліцы, узбярэжная ў цэнтры горада, старыя камяніцы з барамі і кавярнямі — Слонім мае ўсе перадумовы, каб стаць турыстычным цэнтрам ва ўсім рэгіёне. Бракуе толькі рэкламы горада і турыстаў. Прыклад Гародні паказаў, як за адзін год турыстычная плынь змяняе горад.

Энка мусіць быць месцам паломніцтва ўсіх архітэктараў і праекціроўшчыкаў. Хай паглядзяць, як можна будаваць зручныя для жыцця мікрараёны.

Перанесці ў горад філіял буйной ВНУ

Большасць выпускнікоў школ з`язджае са Слоніма на вучобу ў Гродна, Баранавічы ці Мінск. І толькі нямногія вяртаюцца назад. Таму горад мусіць стварыць свой цэнтр прыцягнення моладзі. Напрыклад, такую самую ВНУ, куды б ехалі на вучобу студэнты з іншых гарадоў і дзе б маглі б вучыцца мясцовыя выпускнікі школ. Мне падаецца, гэта мог бы быць філіял мінскіх акадэміі мастацтваў ці ўніверсітэта культуры. Слонім мае цудоўны тэатр, які мог бы стаць пастаянным месцам практыкі студэнтаў і іхняй вучэбнай студыяй. Шмат моладзі ў горадзе — гэта дадатковыя кліенты для мясцовых бізнесаў, новыя арандатары жылля і, самае галоўнае, тыя, хто разварушвае культурнае жыццё горада.

Самы неверагодны від у ваколіцах Слоніма — летні ранішні туман над Шчарай, які бачна было з кальцавой дарогі.

Три идеи, как улучшить Слоним, от Вадима Юрчака

Три идеи, как улучшить Слоним, от Антона Анищука

Три идеи, как улучшить Слоним, от Сергея Васильева

Три идеи, как улучшить Слоним, от Евгения Семененко

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание