
Аляксандр Новік
Паўабаронца ФК «Слонім-2017» Аляксандр Новік адправіўся на прагляд у ФК «Смаргонь» — прамога канкурэнта слонімцаў па першай лізе.
Аляксандр Новік другую палову сезону-2017 правёў у Слоніме. У гэтым міжсезонні адпраўляўся на прагляд у мінскія «Крумкачы», якія, хутчэй за ўсё, спыняць свае існаванне. І вось цяпер футбольны пілігрым едзе ў Смаргонь, якая знаходзіцца зусім блізка ад мяжы Еўразвяза.