Наверх
Слоним
ясно
8 °C
Зельва
ясно
8 °C
Волковыск
ясно
8 °C
Мосты
ясно
8 °C
Дятлово
ясно
8 °C
Барановичи
небольшая облачность
7 °C
EUR 3.0029
USD 2.5399
RUB(100) 3.3212
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Лукашэнка: Расіяне вырашылі нас нахіляць пастаянна і незразумела за што

30 марта 2018 17:28
Поделиться:

Аляксандр Лукашэнка. Фота: ria.ru

Аляксандр Лукашэнка жорстка выказаўся пра праблемы, якія існуюць з прасоўваннем беларускай прадукцыі на расійскі рынак. Адбылося гэта 30 сакавіка падчас яго працоўнай паездкі ў Дзяржынскі раён. Лукашэнка даручыў шукаць новыя рынкі.

“Што датычыць экспарту, шукайце іншыя рынкі, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Калі Расія нас не разумее і разумець не хоча, ну што ж, сустрэнемся з прэзідэнтам [Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным] пасля інаўгурацыі, абмяркуем дэталёва і грунтоўна ўсе пытанні. Трэба вызначыцца. Калі яны вырашылі нас нахіляць пастаянна незразумела за што, тады будзем шукаць сваё шчасце ў іншым месцы”. Па словах кіраўніка дзяржавы, пакуль выхад адзін — іншыя рынкі (“нельга на адным рынку ўвесь час сядзець”).

Лукашэнка наракаў на “адкаты”, якія атрымліваюць расійскія чыноўнікі і дазваляюць пастаўкі ў Расію з іншых краін, з той жа Новай Зеландыі, а для паставак беларускага малака ствараюць перашкоды. “Мы ім нічога кепскага не вязем”, — запэўніў кіраўнік дзяржавы. Як вядома, расійскія спецыялісты рэгулярна выяўляюць у беларускіх прадуктах забароненыя рэчывы і абмяжоўваюць пастаўкі, уключаюць прадпрыемствы ў “чорны спіс”. Аляксандр Лукашэнка сказаў, што трэба вызначацца з гэтай сітуацыяй у 2018 годзе, паколькі “добрую справу робім і на каленях пастаянна стаім”.

Наш канал в Telegram