Наверх
Слоним
переменная облачность
1 °C
Зельва
переменная облачность
1 °C
Волковыск
туман
2 °C
Мосты
туман
2 °C
Дятлово
туман
2 °C
Барановичи
переменная облачность
1 °C
EUR 2.3409
USD 2.1159
RUB(100) 3.3194
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 330 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 214,21 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 25,5 руб.
Ставка рефинансирования: 10%

Слонімец Уладзімір Літвін стаў чэмпіёнам Дзятлаўшчыны

30 марта 2018 11:07
Поделиться:

Уладзімір Літвін у рэдакцыі "ГС"

Напрыканцы сакавіка скончыўся чэмпіянат Дзятлаўскага раёна па шахматах сярод дарослых. Першае месца па выніках спаборніцтваў заняў Уладзімір Літвін, які жыве ў Слоніме.
Другое месца ў чэмпіянаце заваяваў Аляксандр Масляк. Хто стаў трэцім у шахматных спаборніцтвах, на момант напісання гэтых радкоў (30.03.2018. — М.К.) арганізатары турніру яшчэ не вызначыліся.

Раённыя спаборніцтвы сярод аматараў гульні ў шахматы арганізаваў аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама.

Як адзначыў у размове з карэспандэнтам «ГС» пераможца турніру Уладзімір Літвін, усяго ў чэмпіянаце прынялі ўдзел 10 чалавек. Пераможцы атрымаюць ганаровыя граматы і грашовыя прэміі.

— Я нарадзіўся на Дзятлаўшчыне, у Казлоўшчыне, і жыў там да 18 гадоў. Таму і ўдзельнічаў у гэтых спаборніцтвах на сваёй малой радзіме, — патлумачыў свой удзел у шахматным чэмпіянаце ў суседнім раёне Уладзімір Літвін.

 Фота аўтара

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание