Наверх
Слоним
ясно
8 °C
Зельва
ясно
8 °C
Волковыск
переменная облачность
9 °C
Мосты
облачно с прояснениями
10 °C
Дятлово
облачно с прояснениями
10 °C
Барановичи
небольшая облачность
8 °C
EUR 3.0029
USD 2.5399
RUB(100) 3.3212
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Слонімцы па заробках падняліся на чацвёртае месца ў вобласці

30 марта 2018 14:57
Поделиться:
У лютым слонімцы дагналі па заробках лідчан і нават апярэдзілі ваўкавысцаў

Намінальны налічаны заробак жыхароў Слонімскага раёна ў лютым склаў 681,3 рубля, паведамляе Белстат. Ад студзеня ён вырас амаль на 2 рублі.

У пераводзе на даляры па курсе Нацбанка гэта каля $350.

Калі ў лютым сярэдні заробак ў Слонімскім раёне павысіўся, то па Гродзенскай вобласці ён, наадварот, панізіўся — з 729,6 да 721,5 рубля.

Намінальная налічаная зарплата слонімцаў да сярэднеабласнога ўзроўню склала 94,4%, і ў рэйтынгу па заробках сярод 17 раёнаў вобласці Слонімскі раён у лютым падняўся з 6-га на 4-е месца.

Лідарам па зарплатах у вобласці ў лютым стаў Астравецкі раён з заробкам 790,0 рублёў. На другім месцы застаўся Гродзенскі раён, дзе зарабілі па 736,5 рублёў. На трэцім месцы — Лідскі раён (682,4 рубля).
Заробак слонімцаў на 170 рублёў ніжэйшы, чым заробак па краіне (850,4 рубля).

Заробкі слонімцаў у 2017 годзе
Infogram
Наш канал в Telegram