Наверх
Слоним
небольшой дождь
22 °C
Зельва
небольшой дождь
22 °C
Волковыск
небольшой дождь
23 °C
Мосты
небольшой дождь
22 °C
Дятлово
небольшой дождь
22 °C
Барановичи
небольшой дождь
21 °C
EUR 2.8971
USD 2.4482
RUB(100) 3.3249
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

«Пан Бог заўсёды з намі»

1 апреля 2018 0:10
Поделиться:

Айцец Віталь Юркевіч, пробашч парафіі святога Андрэя ў Слоніме

1 красавіка каталіцкія вернікі адзначаюць Пасху

Сёння велікодная радасць асвятляе Касцёл ва ўсім свеце. У нашых дамах, касцёлах і ў сэрцах хрысціян гучыць радаснае «Аллелюя!» Мы адзначаем урачыстасць Уваскрэсення Пана — святкуем перамогу, якую Хрыстус Пан здабыў над грахом і смерцю.
Гэтая найважнейшая праўда хрысціянскай веры дазваляе нам іншымі вачамі паглядзець на свет і на нашае жыццё. І хоць тут, на зямлі, жыццё чалавека не вызвалена ад смутку, цяжкасцей, цярпення і болю, нашыя сэрцы напоўненыя цвёрдай надзеяй, што мы, ідучы за Хрыстом па дарозе веры, накіроўваемся не да смерці, а да паўнаты жыцця, якое не мае канца.
Шчыра віншую вас з гэтаю светлаю ўрачыстасцю, ад усяго сэрца жадаю, каб гэтая перамога кожны дзень асвятляла вашыя душы на складаным, нязведаным і часта неспакойным жыццёвым шляху, каб радаснае «Аллелюя!» загучала ў вашых сэрцах на поўную моц, даючы надзею на лепшае і веру ў тое, што Пан Бог заўсёды з намі!
Няхай уваскрэслы Хрыстус атуліць вас сваёю бязмежнаю міласэрнасцю, прабачэннем і ласкаю, рассее сумненні і роспач, дасць новыя сілы на тое, каб жыць, працаваць на Божую хвалу і любіць бліжніх…
Усяго вам найлепшага!

Наш канал в Telegram
Читайте также
Обратите внимание