Наверх
Слоним
пасмурно
-15 °C
Зельва
пасмурно
-15 °C
Волковыск
пасмурно
-13 °C
Мосты
пасмурно
-14 °C
Дятлово
пасмурно
-14 °C
Барановичи
переменная облачность
-17 °C
EUR 3.0869
USD 2.5509
RUB(100) 3.4592
Цены на жизнь
Минимальная з/плата: 375 руб.
Бюджет прожиточного минимума: 256,10 руб.
Тарифная ставка первого разряда: 35,5 руб.
Базовая величина: 27 руб.
Ставка рефинансирования: 8,75%

Слонімскі райвыканкам прапануе купляць з аўкцыёну ўсё больш участкаў

4 апреля 2018 12:36
Поделиться:

Фота з архіву "ГС"

Слонімскі райвыканкам на 1 красавіка 2018 года для будаўніцтва жылога дома прапанаваў 15 незанятых участкаў у межах горада — 8 з іх прызначаны для продажу з аўкцыёну

Слонімцы, якія стаяць на чарзе на атрыманне ўчасткаў, могуць атрымаць іх на вуліцы Пеляніцына, 21 і 25, Чырвоных Партызан, 44, Дзекабрыстаў, 24, у завулках 2-м Падлесным, 32 і 33 і 4-м Косаўскім, 2.

На ўсіх прапанаваных участках маецца электра-, газа- і водазабеспячэнне, а вуліцы ў тых мікрараёнах пясчана-гравійныя.

Участкі на вуліцы Сасновай, 2б, Панасоўцы, 11б і 11в, у завулку 5-м Косаўскім, 1, 3, 5 і 7 і Ціхім, 35, як плануецца, будуць выстаўлены на аўкцыён. Адзначым, што большасць з гэтых участкаў, а менавіта ў 5-м Косаўскім завулку і на вуліцы Сасновай, з аўкцыёну прадаюць не першы раз.

Тым не менш колькасць участкаў, якія прапануюць слонімцам набыць з аўкцыёну, павялічваецца. Так, летась з 16 свабодных участкаў меліся прадаваць з аўкцыёну толькі 5. Сёлета з 15 участкаў 8 будуць выстаўлены на таргі.

Наш канал в Telegram